Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Вяртанне з апраметнай
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр Современные детективы
Серия
Издательство Современные детективы
Год выпуска 1999
isbn



Скачать книгу

маю адсутнасць, згвалцiў цябе. Ты не чула, калi я вярнуўся, i астатняе, як было. Пра Iвана не ўзгадвай. Мы былi з лысым у рэстаране, нас бачылi, так што ўсё будзе выглядаць праўдзiва i натуральна. Галоўнае, стаяць на сваiм: ён гвалтаўнiк. Думаю, доказаў хопiць, i памятай: плявузгнеш лiшняе – сядзем утраiх, i не менш як па дзясятцы нам забяспечана. А так мне дадуць па нашых законах два, ад сiлы тры гады. Пэўна, не знойдзеш такога жанiха, якi, убачыўшы, як гвалцяць нявесту, будзе круцiць тэлефон i зваць на дапамогу мiлiцыю. Я паводзiў сябе натуральна, i гэта нi ў каго не выклiча сумненняў. Канечне, мяне прыцягнуць да адказнасцi, але тэрмiн атрымаю мiнiмальны.

      Калеснiк казаў праўду. Калi прыехала мiлiцыя, усё выглядала натуральна i праўдзiва. Ядзю бiла дрыготка, нервовая ўбуджанасць саступiла месца страху, якi ўсё болей агортваў дзяўчыну. Яна нiчога не магла сказаць следчаму, толькi плакала i паўтарала, што лысы яе згвалцiў. Калеснiка адразу забралi, i Ядзя сустрэлася з iм толькi праз некалькi тыдняў, на вочнай стаўцы. Яна была ўдзячна лёсу, што Калеснiка гэтымi днямi не было побач. У яе быў час супакоiцца, вызначыцца ў паводзiнах i, галоўнае, прывыкнуць да ўгатаванай ролi згвалчанай нявесты. Да сустрэчы з Калеснiкам Ядзя дакладна ведала, што каханак падпадае пад дзеянне артыкула, па якiм яго могуць асудзiць не болей як на пяць гадоў. Лiчылася, што Калеснiк забiў лысага ў стане душэўнай нераўнавагi, i гэтая акалiчнасць значна змяншала вiну.

      Потым быў суд. Калеснiк добра выканаў ролю зняважанага жанiха i атрымаў тры гады агульнага рэжыму. Ядзя была ўдзячная яму, што не цягнуў яе i Iвана за сабой, а ўсю вiну ўзяў на сябе. Менавiта апошняе больш за ўсё хвалявала, у гэтым учынку быў увесь Калеснiк. Толькi Ядзя трошкi пачала разбiрацца ў ягоных учынках i ведала, што Серж за проста так, задарма нiчога нiкому не зробiць…

      Па сваёй наiўнасцi яна, калi iшла на суд, спадзявалася, што ў iх яшчэ можа ўсё наладзiцца, тры гады – не такi вялiкi тэрмiн, яна пачакае. Толькi iлюзii адразу знiклi, разбiлiся аб халодны, калючы позiрк Калеснiкавых вачэй, аб зласлiвую, пагардлiвую ўсмешку, якой ён сустрэў каханку. Хто-хто, а Ядзя ведала цану гэтый нядобрай ухмылцы i адразу зразумела, што прабачэння ёй нiколi не будзе.

      Нейкi час пасля суду яна лiчыла, што ўсё добрае ў яе жыццi ўжо прайшло, шчасце скончылася, але праўду кажуць, што час – лепшы лекар. Яшчэ i года не прайшло пасля той жудаснай ночы, калi Калеснiк забiў лысага клiента, а Ядзя ўжо клалася ў ложак з мужам – Вiталiкам Шаўцовым, i толькi зрэдку, як недарэчнасць, узгадвала той выпадак.

      Пасля iнстытута яе па размеркаваннi накiравалi на панчошную фабрыку, у аддзел збыту гатовай прадукцыi. Парабiла яна мала, усяго тры месяцы, i пайшла ў дэкрэтны водпуск. Роды былi цяжкiя. На свет з’явiўся хлопчык, але такi кволы, што пражыў усяго некалькi гадзiн. Ядзя яго нават не бачыла. Праз год нарадзiлася дачка, i цяпер у Ядзi была сапраўдная сям’я. Толькi яна не адчувала радасцi, хацелася нечага большага. Яе стомленая душа, прагнае да кахання цела добра памяталi тое радаснае, узнёслае пачуццё любасцi, што шчымiла сэрца, калi была з Калеснiкам. Яна прагна жадала знайсцi ў адносiнах з мужам паўтор гэтым пачуццям i не знаходзiла, хацела пакахаць мужа