Название | Вяртанне з апраметнай |
---|---|
Автор произведения | Виктор Правдин |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 1999 |
isbn |
– Што ты сказаў? – вырвалася з абдымкаў Ядзя.
Калеснiк, вiдавочна, даўно быў падрыхтаваны да размовы. Ён як мага спакайней перакулiўся на спiну, нацягнуў на сябе прасцiну i ўпершыню ўладарна прагаварыў, быццам загадаў:
– Я сказаў, што ў мяне сёння дзелавая сустрэча, ты павiнна пераначаваць у iнтэрнаце.
Ядзю быццам ветрам змяло з ложка, яна куляй выскачыла са спальнi i зачынiлася ў ваннай. На душы было прыкра i тлумна, стала брыдка за самую сябе. Даўкi салёны камяк падкацiў у самае горла, але Ядзя стрымалася, не заплакала. Яна чакала, што Калеснiк вось-вось пастукае ў дзверы, пачне вiнавацiцца, а ёй не хацелася, каб ён бачыў яе слёзы. Але прайшло даволi часу, а Серж да дзвярэй не падышоў, быццам i не было яго ў кватэры.
– Раз так, – гнеўна прашаптала Ядзя, – то я пайду назаўсёды… Думае, на iм свет сышоўся. Пляваць я хацела, знайду лепшага, вунь Шаўцоў праходу не дае. Гэты на руках будзе насiць… – яна пачала рашуча скiдаць у цэлафанавы пакет свае прычындалы. – Нiколi сюды не вярнуся, будзе малiць, на каленях поўзаць… Такiя, як я, на дарозе не валяюцца…
Калеснiк нават не ўстаў з ложка, не выйшаў правесцi. Ён чытаў нейкую кнiжку цi рабiў выгляд, што чытае, i здавалася, каханка яго зусiм не цiкавiла.
Гэта больш за ўсё кранула Ядзiна самалюбства, з’явiлася непераадольнае жаданне абразiць, прынiзiць Калеснiка, але яна не магла вымавiць нiводнага слова. Толькi пасля таго, як моцна бразнула дзвярыма, ужо ў пад’ездзе, з вачэй двума струменьчыкамi пацяклi гарачыя слёзы.
Некалькi дзён Ядзя трымалася, як заўсёды, весела шчабятала з сяброўкамi, пускала вострыя слоўцы на хлопцаў. Асаблiва даставалася Шаўцову, якi зноў пачаў хадзiць за ёй па пятах. Нейкi час яна з гонарам узгадвала, як не заплакала пры Калеснiку, як бразнула дзвярыма, быццам спалiла ўсё тое, што звязвала з iм. Гэтыя днi помста кiравала Ядзяй, яна нават прымала заляцаннi Шаўцова, некалькi разоў схадзiла з iм у кiно, на выставу жывапiсу. Але цяпер яна не магла не параўноўваць. Што б Шаўцоў нi рабiў, што б нi гаварыў, перад вачыма мiжволi ўзнiкаў Калеснiк. Шаўцоў хацеў быць мужчынам-апекуном у Ядзiным жыццi, а яна ўспрымала яго як нязграбнае, разгубленае дзiця. Раней, да Калеснiка,