Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн.
Название Смерць у Венецыі
Автор произведения Томас Ман
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1897
isbn 978-985-7165-87-2



Скачать книгу

ён дастаткова наслухаўся ад бэзавага паху аповедаў і абяцанняў, то пайшоў па лесвіцы наверх і, паставіўшы свой кіёк у калідоры, без стуку ўвайшоў у пакой, у дзёрзкай радасці засунуўшы рукі ў кішэні штаноў свайго светлага летняга касцюма ды збіўшы капялюш на патыліцу, бо ведаў, што ў такім выглядзе ёй ён падабаецца найбольш.

      "Добрай раніцы, Ірма! А-а… ты, мусіць… ашаломленая" – хацеў ён сказаць, але сам быў ашаломлены. Уваходзячы ў пакой, ён убачыў, што яна рыўком узнялася ад стала, быццам хацела хуценька нешта забраць, але не ведала што. Яна толькі бездапаможна правяла сурвэткай па вуснах, стоячы на месцы і дзіўнавата паглядаючы на яго вялікімі вачыма. На стале былі кава і печыва. З аднаго боку сядзеў стары, пачцівы пан з беласнежнай вострай бародкай, апрануты вельмі прыстойна, і жаваў; ён зірнуў на яго з вялікім здзіўленнем.

      Студэнт хуценька сцягнуў з галавы свой капялюш і пачаў сарамліва круціць яго ў руках.

      "О, пардон, – сказаў ён, – я не ведаў, што ў цябе госці".

      Пачуўшы "цябе", пан перастаў жаваць і ўтаропіўся ў твар дзяўчыны.

      Наш небарака не на жарт спужаўся, бо яна проста спалатнела і ўсё яшчэ стаяла нерухома. А стары выглядаў яшчэ горш! Як нябожчык! Валасы, якія яшчэ засталіся ў яго, здавалася, былі непрычасаныя. Хто ж гэта мог быць? Ён паспешліва ламаў сабе галаву. Яе сваяк? Але ж яна яму нічога не казала?.. Ва ўсякім разе, ён з’явіўся тут не ў час… Як шкада! А ён так радаваўся! Цяпер нічога не заставалася, як пайсці! Гэта было агідна! І ніхто яму нічога не сказаў! І як цяпер паводзіць сябе з ёю?

      "Што гэта?" – раптам прамовіў стары і азірнуўся вакол сябе сваімі маленькімі, заглыбленымі шэрымі вачыма, нібы чакаючы адказу на гэтае загадкавае пытанне. У яго галаве, відаць, усё пераблыталася. Грымаса, якая з’явілася на яго твары, выглядала досыць недарэчнай. Ніжняя губа бязвольна і недарэчна адтапырылася.

      Нашаму герою раптам прыйшло ў галаву назваць сябе. Ён зрабіў гэта даволі няўпэўнена.

      "Мяне завуць ***. Я толькі хацеў… я хацеў толькі выказаць маё шанаванне…"

      "Якое дачыненне гэта мае да мяне?! – раззлаваўся раптам ганарысты стары. – Што Вам увогуле трэба?"

      "Прабачце, я…"

      "Ах, што там! Зрабіце ласку пайсці адсюль. Вы ж тут абсалютна лішні. Што, Маўзі?" – пры гэтым ён ласкава падміргнуў Ірме.

      Ну вось, хоць наш герой, відавочна, не быў героем, але тон старога быў несумненна крыўдным… Нават не кажучы пра тое, што расчараванне, якое апанавала яго, зусім папсавала яму добры настрой у такой ступені, што ён адразу змяніў свае паводзіны.

      "Дазвольце мне, шаноўны пане, – прамовіў ён спакойна і ўпэўнена, – я сапраўды не разумею, што дае Вам права размаўляць са мной такім чынам. Асабліва таму, што я знаходжуся ў гэтым пакоі, мне здаецца, з гэткім самым правам, як і Вы".

      Старому гэта ўжо было занадта. Да такога абыходжання ён не прывык. Ніжняя губа ў вялікім хваляванні захадзіла сюды-туды; ён тройчы пляснуў сурвэткай па каленях і, скарыстаўшы ўсе дапаможныя магчымасці сваіх сціплых галасавых