Братэрства. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Братэрства
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр Языкознание
Серия
Издательство Языкознание
Год выпуска 2014
isbn 978-985-575-013-1



Скачать книгу

пісьменніцкай скіраванасці ў маім жыцці…»

      А зараз – некаторыя ўдакладненні да жыццёвай і творчай біяграфіі Мікалая Старадымава. Нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч 24 лютага 1956 г. ў Дрэздэне, дзе бацька служыў у складзе Групы савецкіх войск у Германіі. У 1973 г. скончыў сярэднюю школу ў Жытоміры. У 1974 г. паступіў у Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча інжынерных войск і войск сувязі на аддзяленне інжынерных войск. Скончыў навучальную ўстанову з «чырвоным дыпломам» у 1978 г. Быў размеркаваны ў ваенна-будаўнічыя войскі. Прымаў удзел у будаўніцтве дома адпачынку «Русь» і падмаскоўнага цэнтра адпачынку касманаўтаў. Восенню 1980 г. накіраваны ў Афганістан. Але ў штабе Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі ў Ташкенце адбылося пераразмеркаванне – на пасаду карэспандэнта-арганізатара 58-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі ў горад Кізыл-Арват (Туркменія). Пасля там жа займаў пасаду адказнага сакратара «шматтыражкі». У 1985 г. Мікалая Старадымава накіравалі адказным сакратаром газеты «Гвардеец» 5-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі ў Афганістан. У 1987 г. Мікалай Аляксандравіч вярнуўся ў Туркестанскую акругу. Тут у Ашхабадзе ў рэдакцыі газеты «За Родину» мы з ім сустрэліся і пазнаёміліся. Мікалай актыўна друкаваўся ў туркменскіх газетах і часопісах. Тут пабачылі свет першыя яго мастацкія творы – дзіцячыя апавяданні пра Афганістан у калектыўным зборніку выдавецтва «Магарыф». Сярод знаёмцаў ваеннага журналіста былі туркменскія публіцысты і пісьменнікі Уладзімір Грачоў, Уладзімір Пу, Касым Нурбадаў, Азат Рахманаў, Альберт Палякоўскі, Аляксандр Гоўберг, Худайберды Дзіванкуліеў і інш.

      У 1989 г. маёра М. Старадымава прызначаюць пастаянным карэспандэнтам газеты Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі «Фрунзевец» (у час Вялікай Айчыннай вайны сярод аўтараў выдання быў народны паэт Беларусі Якуб Колас) па Туркменістану. У 1991 г. вопытны ваенны газетчык паступае ў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна на рэдактарскае аддзяленне. Скончыўшы акадэмію, працуе ў газеце «Красная звезда» – карэспандэнтам, намеснікам рэдактара адзела. У 1998–2001 гг. Мікалай Старадымаў – супрацоўнік Цэнтра грамадскіх сувязей ФСБ Расіі. У 2001 г. Мікалай Аляксандравіч Старадымаў звальняецца ў запас у званні палкоўніка. Па завяршэнні вайсковай кар’еры працуе ў часопісе «Воинское братство», газетах «Континент», «Президент», «Энергетика». Зараз – у часопісе «Боевое братство». Мікалай Аляксандравіч, акрамя таго, што ўдзельнічаў у вайне ў Афганістане, – яшчэ і самы непасрэдны сведка і ўдзельнік падзей на Паўночным Каўказе, куды не аднойчы выязджаў у службовыя камандзіроўкі. Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» III ступені, ордэнам «За ваенныя заслугі», медаллю Суворава. Журналісцкая работа Старадымава адзначана прэміяй Саюза журналістаў Расіі за 1995 г. у намінацыі “За працу ў «гарачых кропках”». Мікалай Старадымаў – лаўрэат літаратурных прэмій імя Аляксандра Грыбаедава і Уладзіміра Карпава, а таксама «Залатое пяро Русі». Пісьменнік – аўтар 12