Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн.
Название Казкі для дарослых (зборнік)
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-091-5



Скачать книгу

і партманет

      Пасля працы кухар заходзіў у бар і замаўляў выпіўку. Кухар працаваў у вялікім рэстаране, а выпіваць хадзіў у маленечкі начны бар. Ён замаўляў сто грамаў гарэлкі ды шклянку пустой вады. Выпіваў стоячы і сыходзіў. Так цягнулася гадоў дзесяць, калі не болей. Аднойчы рэстарацыйны кухар пакінуў на барнай стойцы партманет з грашыма. Бармен вырашыў не губляць заўсёднага кліента і раніцай прынёс кашалёк у рэстарацыю, балазе недалёка. Там ён пачуў, што прайшло якраз сорак дзён, як кухар памёр. Партманет разам з грашыма застаўся ў начнога бармена, бо заслужыў.

      Следчы і застрэленая жонка

      «Вы стаміліся і заснулі?» – запытаў следчы ў затрыманага. «Так, я прыйшоў дамоў стомлены, такі стомлены, што нават не вячэраў, а прыняў душ і лёг спаць». – «Вы леглі спаць адзін?» – «Жонка глядзела серыял, а я апошнім часам так стамляюся, што тэлевізар глядзець не магу. Засынаю на канапе. Сяду перад экранам, а праз хвіліну ўжо сплю». – «Вы леглі спаць, заснулі і прачнуліся пасярод ночы?» – «Так, я прахапіўся пасярод ночы, бо закрычаў і прачнуўся ад уласнага крыку. Мне прыснілася, што я разам з жонкаю ляжу ў глыбокай яміне з чорнай зямлёю. Я крыху паварушыўся, зямля пачала абсыпацца, і я ўбачыў, што мы ляжым на трупах, крышку прысыпаных чорнай і тлустай зямлёю. Ад страху я пачаў крычаць, ад свайго крыку я прачнуўся». – «Вы прачнуліся і пабачылі, што жонкі побач з Вамі няма?» – «Так, я пабачыў, што яе няма, і пайшоў шукаць…» – «Вы абышлі свой дом, потым выйшлі на ганак і ўбачылі святло ў вокнах суседскага дома?» – «Суседзі часта ладзяць вечарынкі. Кожную пятніцу ў іх вечарынка, музыка і поўна гасцей. А я пад канец тыдня паўмёртвы. Сусед запрашае, а я не магу да яго хадзіць, бо ў пятніцу зусім ніякі. Мне ў выходныя трэба адпачыць!» – «Вы абышлі свой дом…» – «Абышоў дом і зразумеў, што жонка пайшла на вечарынку да суседзяў. Я ніколі не забараняў жонцы хадзіць на вечарынкі. А тут нешта здарылася ў мяне з галавою. Я ўзгадаў песню: “Віжу ў полі быў шацёр; / У том шатре татары, / Між татараў мая мілая, / Мілая гуляіць, / На мяне платком махаіць: / – Ні наезжай, міленькій, / На чужу дальнію старонку, / Паціраеш, міленькій, / Сваю буйную галоўку…” Такая песня мне ўзгадалася. Я выйшаў на ганак і ўбачыў святло ў доме суседа…» – «Вы ўбачылі святло ў суседскім доме, пачулі музыку, узгадалі песню і ўзялі стрэльбу?» – «Я спяваў песню, спяваў нашу беларускую песню: “Я татараў ні баюся: / Я татараў усіх парублю, / Цябе, шэльму, пачвяртую. / Выхвачу вострую меч, / Сыму жане галаву з плеч: / – Ні даставайся, мілая, / Ні мне, ні татару, / Даставайся, мілая, / Сырой матушке-зямелькі!” Спяваючы, дастаў стрэльбу, спяваючы, прыйшоў да суседа і застрэліў жонку. Спяваючы, я застрэліў суседа, астатнія паўцякалі». – «Вы прызнаецёся ў забойстве жонкі і суседа?» – «Так, усё, як у нашай беларускай песні. Я прызнаюся ў забойстве суседа і жонкі, я іх застрэліў са сваёй паляўнічай стрэльбы. Я ператаміўся, яны не давалі мне адпачыць, і я іх, як у песні…»

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте