Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн.
Название Казкі для дарослых (зборнік)
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-091-5



Скачать книгу

серы. Тут ён і пачуў размову рабочых, якія ладзілі гэтыя жудасці і дзівосы. Адзін казаў другому: «Як толькі я стаў дэманстраваць змеяў, нейкі небарака не вытрымаў і паваліўся». Гутарка ішла пра неафіта, які ад страху страціў прытомнасць. «Падман! – скеміў Гор. – Што ж са мною будзе далей?» Але ён ужо стаяў перад шасцю жрацамі, якія размясціліся каля стала з чарапамі. «Вучань! – сказаў адзін з іх. – Паглядзі на гэтыя косткі. Тут чарапы тых, хто парушыў таямніцу. Хопіць у цябе мужнасці, каб прайсці апошняе выпрабаванне?» – «Хопіць!» – «Тады пакляніся барадою Дэміурга, што хутчэй пазбавішся жыцця, чым раскрыеш адну з нашых таямніцаў». – «Клянуся!» – усклікнуў Гор. Яшчэ ён прайшоў праз поле смерці, сустрэўся з цыклопам і наведаў Цэрбера, які вартаваў бездань. Гор зноўку пераканаўся, што жрацы ўмелі ствараць ілюзіі. «Але, – разважаў ён, – як усе гэтыя іхнія намаганні могуць навучыць мяне дабрадзейнасці?» Нарэшце Гор стаяў перад найвышэйшым жрацом. Той сказаў: «Ад імя магутнай багіні Цэцэры надаю табе годнасць жраца! Як і твае браты, ніколі не здраджвай дабрадзейнасці. Ніколі не забывай і заўсёды шануй багоў ды іх служак». – «Вялікі служка Цэцэры! – звярнуўся Гор да жраца. – Прамаўляючы каля ног тваіх словы ўдзячнасці, ці магу я спытаць, а ў чым таямніца гэтых містэрыяў?» – «Мы імкнемся да авалодвання таямніцамі прыроды! – адказаў жрэц. – У нас існуе два віды навучання: адзін – для цёмных натоўпаў, другі – для дасведчаных мудрацоў. Першы – гэта прыдуманыя людзьмі і прыпісаныя багам міфы. Другі ўтрымлівае ў сабе касмагонію, астраномію і геаметрыю, якія даюць нам разуменне з’яваў прыроды і якія народ лічыць звышрэальнымі. Захоўваючы ў таямніцы гэтае вучэнне, мы ўзвышаемся па-над натоўпам». – «Мяркую, сябрам народу не стане той, хто схавае спасцігнутую ісціну! – заўважыў Гор. – Калі такая ісціна робіць людзей лепшымі, яны павінны ведаць яе». – «Усе натоўпы неразумныя і легкаверныя», – цярпліва запярэчыў вярхоўны жрэц. «Атрымліваецца, вы карыстаецеся чалавечай недасведчанасцю. Няўжо вы не баіцёся, што таемнае зробіцца відавочным?» – «Змоўкні! – усклікнуў раз’юшаны жрэц. – За выкрываннем таямніцаў прыйдзе немінучае пакаранне!» Гор уцёк з храму. Услед за ім пайшлі дасведчаныя. Пагоня выправілася забіць клятвапарушальніка і забіла.

      Як чорт падміргвае

      Дамінік пагарэў на хцівасці. Высокі, самавіты, выкшталцоны малады мужчына вырашыў парукацца з чортам. З-за чаго? А з-за прыступкі на службовай лесвіцы. З ніжэйшага сярэдняга звяна Дамініку карцела пералезці ў цэнтральнае сярэдняе звяно. Так яму праглася службовага павышэння, што сам чорт угледзеў Дамінікаву прагу кар’еры. Падкаціўся чорт да амбітнага Дамініка і прапанаваў хуткае павышэнне. Мужчына, вядома, запытаўся пра кошт паслугі. Чорт падміргнуў Дамініку і сказаў, што душу забіраць не будзе, бо не час, а пакіне сабе адно маленечкае права – падміргваць людзям Дамінікавым правым вокам. Так чалавек з чортам і дамовіліся. Дамінік хутка перапоўз на цэнтральную прыступку сярэдняга звяна, як і дакляраваў чорт. Дамініка прызначылі