Казкі для дарослых (зборнік). Адам Глобус

Читать онлайн.
Название Казкі для дарослых (зборнік)
Автор произведения Адам Глобус
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-091-5



Скачать книгу

канапу. Тая з’ела мядзведзя. Чорная канапа праглынула цацку разам з нажом і здохла. Дзяўчынка патэлефанавала дзеду. Ён хутка прыехаў, завалок дохлую канапу на сметнік і там яе кінуў. Дзяўчынка пераехала жыць да дзеда з бабай… Такую казку распавяла ў скульптурнай майстэрні дзяўчынка ў вялізных акулярах. Раней я ніколі не чуў, каб у казках міліцыянты пасміхаліся з перапалоханай дзяўчынкі, таму і занатаваў гэтую жахалку.

      Кілер, Круцік і ліфт

      Бізнесоўцу Круціку прымроілася, што ён выходзіць з ліфтавай кабіны і ў яго страляе кілер. Бізнесовец апаласнуў твар халоднай вадой, выпіў паўшклянкі гарэлкі, кінуў працу і паехаў дамоў. Па дарозе з працы дамоў Круціку зноўку прымроіўся кілер, які з аўтамата пускае ў яго даўжэзную чаргу. Круцік вырашыў не ехаць дамоў, ён паехаў за горад, каб пахадзіць па заснежаным лесе, каб пасядзець на дачы каля каміна, каб пап’янчыць пару-тройку дзён і супакоіцца… Кілер застрэліў бізнесоўца каля распаленага каміна ён пусціў у п’янога Круціка доўгую аўтаматную чаргу. Апошняе слова бізнесоўца было «ліфт».

      Шэры мост і дробныя феміністкі

      У нашай сталіцы ёсць Шэры мост. Той мост ведаюць усе, бо наш галоўны праспект ідзе якраз праз Шэры мост.

      Пад мостам плыве ціхая рака, а яшчэ там ёсць два праходы-праезды. У тым праездзе-праходзе, што бліжэй да пляца Перамогі, часам з’яўляўся Белы чалавек. Ён падыходзіў да мінака і прапаноўваў пакаштаваць гарэлкі. Калі мінак пагаджаўся і выпіваў з Белым чалавекам, дык спыніцца ўжо не мог, піў і піў гарэлку, пакуль не прапіваў усё чыста, пакуль не співаўся ўшчэнт і не паміраў. У кожнай казкі ёсць свой пачатак і заканчэнне. У адзін светлы дзень пад Шэрым мостам у праходзе-праездзе мінакі знайшлі труп Белага чалавека. Побач з трупам ляжалі дзве пластыкавыя шклянкі і напалову поўная бутэлька белай. Дасведчаныя людзі распавядалі, што адзін мужчына, якога спакусіў гарэлкай Белы чалавек, усё ж кінуў піць. Мужчына той піў, не спыняючыся, тры гады, тры месяцы і тры дні. Мужчына той сабраў волю ў кулак, заціснуў волю ў кулаку і піць кінуў. Ён кінуў піць і пайшоў пад Шэры мост. Ён узяў нож і пайшоў пад мост, бо ведаў, што Белы чалавек ізноў паспрабуе спакусіць яго белай і горкай. Чалавек сапраўды паспрабаваў спакусіць мужчыну паўнюткай шклянкай горкай і белай, за што і атрымаў нажом у жывот. Пад Шэрым мостам мінакі знайшлі скурчанага Белага чалавека з нажом у жываце. А таго мужчыну, які пад Шэрым мостам зарэзаў Белага чалавека, так ніхто і не знайшоў. Таму дробныя феміністкі пачалі казаць, што забойства спакушальніка пад Шэрым мостам здзейсніла жанчына. Ды хто ж паверыць дробным феміністкам у нашай сталіцы?

      Яна і ён

      «Буду табе сніцца, каб не сумаваў». – «Абяцаеш?» – «Абяцаю!»

      Ружовая качачка

      У адной дзяўчынкі была ўлюбёная цацка – Ружовая качачка. Дзяўчынка, колькі сябе памятала, столькі помніла і сваю Ружовую качачку. Цацка тая была пластмасавая, таму з часам яна і парэпалася, і падрапалася, і пачала страчваць пяшчотна-ружовы колер. Нягледзячы