Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

прызнаюся. Мне гэта не пашкодзіць. Але калі вы скажаце: «Швейк, не прызнавайцеся ні ў чым», дык я буду выкручвацца, хоць крой мяне на кавалкі.

      Суровы пан нешта напісаў на пратаколе і, падаючы Швейку пяро, сказаў яму падпісацца. I Швейк падпісаў паказанні Брэтшнайдэра з такім дадаткам:

      «Усе вышэйпададзеныя абвінавачанні супраць мяне грунтуюцца на праўдзівых фактах.

Ёзаф Швейк».

      Падпісаўшыся, Швейк звярнуўся да суровага пана:

      – Яшчэ што-небудзь падпісаць? Ці лепей прыйсці ранкам?

      – Ранкам вас павязуць у крымінальны суд, – пачуў ён у адказ.

      – А ў колькі часу, ваша міласць? Каб, крый мяне божа, не праспаць?

      – Вон! – зноў зароў пан з другога боку стала, перад якім стаяў Швейк.

      Вяртаючыся да свайго новага, закратаванага жытла, Швейк сказаў свайму канваіру:

      – Тут усё ідзе як па пісаным.

      Як толькі за ім замкнулі дзверы, таварышы па камеры засыпалі яго самымі рознымі пытаннямі, на якія Швейк проста і выразна адказаў:

      – Я толькі што прызнаўся, што, відаць, гэта я забіў эрцгерцага Фердынанда.

      Шасцёра мужчын у жаху пахаваліся пад вашывыя коўдры, толькі басніец сказаў:

      – Сардэчна вітаю!

      Мосцячыся на ложку, Швейк заўважыў:

      – Кепска, што ў нас няма будзільніка. Раніцою яго ўсё-такі пабудзілі і без будзільніка, і роўна ў шэсць Швейка ўжо адвезлі ў паліцэйскім фургоне ў абласны крымінальны суд.

      – Ранняя птушка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае, – сказаў Швейк сваім спадарожнікам, калі фургон выязджаў з брамы паліцэйскай управы.

      Раздзел III. Швейк перад судовымі лекарамі

      Чыстыя ўтульныя пакойчыкі абласнога крымінальнага суда зрабілі на Швейка найлепшае ўражанне: пабеленыя сцены, пафарбаваныя ў чорны колер краты і сам тоўсты пан Дэмарціні – старшы наглядчык следчай турмы з фіялетавымі пятліцамі і кантам на форменнай фуражцы. Фіялетавы колер прадпісаны не толькі тут, але і пры набажэнскіх абрадах у вялікапосную сераду і перадвелікодную пятніцу.

      Паўтарылася славутая гісторыя часоў рымскага панавання над Іерусалімам. Вязняў выводзілі і ставілі перад Пілатам 1914 года ўнізе, у сутарэнні, а следчыя, сучасныя пілаты, замест таго, каб сумленна ўмыць рукі, пасылалі да Тайсіга* па папрыку і пльзеньскае піва і адпраўлялі новых і новых абвінавачаных у дзяржаўную пракуратуру.

      Тут, як правіла, знікала ўсякая логіка і перамагаў параграф, душыў параграф, ідыётнічаў параграф, пырскаў слінай параграф, смяяўся параграф, пагражаў параграф, забіваў і не дараваў параграф. Гэта былі жанглёры законамі, жрацы мёртвай літары закона, пажыральнікі абвінавачаных, тыгры аўстрыйскіх джунгляў, якія разлічваюць свой скок на абвінавачанага паводле колькасці параграфаў.

      Выключэнне складалі некалькі чалавек (гэтак жа, як і ў паліцэйскай управе), якія ставіліся да закона не надта сур’ёзна. Бо і сярод куколю часам знойдуцца зерні пшаніцы.

      Да аднаго з такіх паноў прывялі на допыт Швейка. Гэта