Дні без лета. Андрей Латыголец

Читать онлайн.
Название Дні без лета
Автор произведения Андрей Латыголец
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7210-43-5



Скачать книгу

у Лос-Анджэлес і трохі там асталюемся, то абавязкова знімем асобнае відэа з падрабязным аглядам нашага пералёту, канкрэтна, па пункціках раскажам пра кожны свой крок, каб гледачы і будучыя перасяленцы, якія акажуцца ў такой сітуацыі, ведалі, як дзейнічаць. Мы вельмі стаміліся, і цяпер прыгадаць усё даволі цяжка, галава зусім не варыць…

      – Такі пералёт – вельмі складаная і нервовая працэдура, аднак мы ўсё пераадолелі, і цяпер нас чакае восем гадзін да нашага канчатковага пункта. Вось наш самалёт.

      Макар уздымае над сабой камеру, якая выхоплівае частку борта. Пасадачныя месцы сіняга колеру размешчаныя ў чатыры шэрагі, большасць людзей ужо сядзіць, толькі некаторыя спрабуюць уладкаваць рэчы на верхніх паліцах. Сцюардэса штосьці тлумачыць аднаму з пасажыраў.

      – Усё, на гэтым мы заканчваем. Абавязкова яшчэ ўбачымся, сачыце за намі далей, я разлічваю, што будзе больш змястоўна і цікава, – кажа Макар і выключае камеру.

      Камера бязладна трасецца. Немагчыма разабраць, хто і што канкрэтна здымае. Бачныя калені, рука, спінка сядзення. На борце самалёта стаіць гоман. Чуваць голас Кіры:

      – Глядзі, там сцюардэса, яна збіраецца штосьці сказаць!

      Камера прыходзіць у норму і падымаецца вышэй. Відаць доўгі праход і галовы людзей, у пярэдняй частцы самалёта стаіць сцюардэса. Яна ў сінім касцюме і з акуратна ўкладзенымі асветленымі валасамі. У яе руках невялікая рацыя.

      – Attention, please! Due to technical reasons our plane performs emergency landing at the airport of New-York in behalf of J. Kennedy. Please, put on life jackets![2]

      Гоман у салоне самалёта адразу ўзрастае. Сцюардэса размахвае рукамі і яшчэ раз паўтарае ўсё тое самае па-нямецку.

      – Ты пачуў, што яна сказала? – трывожна пытае за кадрам Кіра.

      – Штосьці наконт вымушанай пасадкі ў аэрапорце Нью-Ёрка і што нам неабходна надзець выратавальныя камізэлькі.

      – Please, remain calm! The life jackets are under your seat[3], – спакойна кажа сцюардэса.

      – Макар, што здарылася?! – голас Кіры робіцца істэрычным.

      Камера паварочваецца да яе.

      – Пад сядзеннем… паглядзі камізэльку пад сваім сядзеннем! – выпальвае Макар.

      Кіра, трапечучы, імпульсіўна шукае пад сядзеннем.

      – Знайшла!

      Камера рэзка паварочвае да сцюардэсы, карцінка павялічваецца на максімум. Сцюардэса з каменным тварам надзявае камізэльку яскравага жоўтага колеру і моўчкі паказвае астатнім, як гэта рабіць.

      – Кіра! Надзявай камізэльку цераз галаву, давай жа! Спераду павінны застацца кішэні! Надзела?!

      – Надзела!

      – Потым ззаду, на спіне замацуй яе ліпучкамі! Зрабіла?

      – Так! Макар, цяпер давай ты! Хопіць здымаць, ты што, здурнеў?!

      Запіс абрываецца.

      Запіс узнаўляецца, у фокусе – ілюмінатар самалёта. Самалёт робіць экстранную пасадку. Скрозь густы туман відаць толькі чырвоныя агні ўздоўж узлётнай паласы, якія бесперапынна мігцяць трывожным аварыйным сігналам. Паводле ўсіх разлікаў гэта Нью-Ёрк. На борце самалёта напружана перашэптваюцца пасажыры.

      Здымкі вядуцца



<p>2</p>

Калі ласка, увага! З тэхнічных прычын наш самалёт здзяйсняе вымушаную пасадку ў аэрапорце Нью-Ёрка імя Дж. Кенэдзі. Калі ласка, надзеньце выратавальныя камізэлькі!

<p>3</p>

Калі ласка, захоўвайце спакой! Выратавальныя камізэлькі знаходзяцца пад вашымі сядзеннямі.