Название | Дні без лета |
---|---|
Автор произведения | Андрей Латыголец |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2018 |
isbn | 978-985-7210-43-5 |
Пад’язджаючы да скрыжавання з Крос-Айлэнд-паркуэй, Макар сказаў Кіры спыніць машыну ля бардзюра.
– Філіп казаў, што, даехаўшы да Крос-Айлэнд-паркуэй, мы павернем налева, а там будзем ехаць прама, пакуль не выедзем да моста. Давай мяняцца месцамі, далей павяду я.
Макар вылез з машыны, хутка абышоў габарытны «кадылак» і, калі Кіра пералезла на пасажырскае сядзенне, сеў за стырно.
Павярнуўшы налева, ён павёў «кадылак» на Крос-Айлэнд-паркуэй. Вуліца была вузкай, значна вузейшай за Фрэнсіс-Льюіс-бульвар. Справа стаялі аднапавярховыя прыватныя дамы, злева раслі густыя каштаны.
Далей дарога раздзялілася на дзве часткі. Макар узяў правей і паехаў пад гару па больш адасобленым участку.
– Калі ты хвалюешся, што мужчына выкліча паліцыю – гэта пустое, ты ж бачыш, што робіцца навокал. Клопатаў у краіне і без гэтага хапае, – паглядзеўшы на Кіру, якая сцішылася ля акна, сказаў Макар. Ён добра разумеў, што яна ў шокавым стане, таму з ёй трэба размаўляць.
– Цяпер галоўнае – перасекчы мост і па патрэбнай трасе ехаць углыб краіны, бліжэй да мяжы, наколькі гэта будзе магчыма.
Кіра па-ранейшаму маўчала.
– Глядзі, што ў нас ёсць! – нечакана ўзрадаваўся Макар. – Гэта ж GPS-навігатар з функцыяй відэарэгістратара! Ты разумееш, што цяпер мы зможам настроіць маршрут куды захочам?!
Кіра апатычна паглядзела на планшэт, прыладжаны да панэлі побач са спідометрам і на які яны спярша не звярнулі ўвагі.
– Мы нават зноў зможам здымаць відэа.
– Хопіць з нас відэа… – стомлена сказала яна.
Макар знізіў хуткасць. Праз кінутыя машыны на дарозе ўтварыўся затор. Чырвоны «Форд» наперадзе заняў амаль дзве паласы, і яго дзверы былі шырока адчыненыя: хутчэй за ўсё, людзі ратаваліся ўцёкамі. Макар асцярожна аб’ехаў перашкоду і накіраваў аўто далей.
Яны мінулі велізарны дыскаўнтар, які быў справа. Марадзёры ўжо не хаваліся: некалькі чалавек цягнула цялежкі з ежай праз пабітыя шкляныя дзверы да аўтамабільнай паркоўкі.
– Відаць, сапраўды адбылася сур’ёзная катастрофа… – трагічна засведчыў Макар.
– Скажы, ты б забіў таго мужчыну, калі б усё пайшло не па тваім сцэнарыі? – нечакана спытала Кіра.
Хлопец моцна сціснуў стырно.
– Калі б нам штосьці пагражала, у мяне проста не было б выбару…
– Макар, што з намі сталася?..
Дарога, пятляючы, урэшце зноў вывела іх на Крос-Айлэнд-паркуэй, ператварыўшыся ў магістраль. Наперадзе ўжо праглядаліся калоны падвеснага моста Уайтстоўн.
Макар прытармазіў. Магістраль была цалкам забітая машынамі, і пакуль ён не разумеў, ці гэта масавы затор, калі ўвесь рух спыняецца, ці людзі даўно пакінулі ўсе гэтыя машыны і рушылі далей пешшу.
На пад’ездзе да моста дарогу перагарадзіў доўгі і вялікі грузавік «петэрбілт».
– Д’ябал, горад