Название | І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік |
---|---|
Автор произведения | Валеры Гапееў |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 0 |
isbn | 978-985-7210-42-8 |
– Прабачце, калі ласка… Ці не дапаможаце мне вырашыць адну маленькую праблему?
– Я? – спалохана адгукнулася дзяўчына ці не шэптам. – Што вы хочаце?
– Ды нічога такога, але ж… Ці бачыце, стаяў у чарзе, так там смачна пахне, так ужо схацеў есці, што ўзяў ажно чатыры піражкі. Яны з тварагом… Вы ж спрабавалі раней піражкі з тварагом? – спытаў з усмешкай.
– Спрабавала, – вымушана ўсміхнулася дзяўчына.
– Дык выдатна, то ведаеце, якія яны смачныя! – усцешыўся Мацвей. – Мне ніяк не з’есці чатыры! Дапамажыце мне! Вам два і мне два, па чэснаму, добра? Вы ж за справядлівасць, праўда?
– Але… Дзякуй, толькі… – яна разгубілася, выглядала зусім бездапаможнай і на твары яе было напісана два жаданні: збегчы адсюль як мага далей, праваліцца, знікнуць. І – узяць піражок з талеркі.
– Ну навошта нам нейкія толькі, піражкі стынуць! – асмялеў, пабачыўшы ваганні дзяўчыны Мацвей, пасунуў талерачку бліжэй да дзяўчыны: – Частуйцеся, а то акалеюць…
І сам узяў адзін, зірнуў як падміргнуў, запрашаючы дзяўчыну зрабіць тое ж.
Яна нясмела ўзяла адзін піражок. Пакуль елі па першым, Мацвей маўчаў, стараўся глядзець не ў яе бок, а ў нататнік. Формула ў ім намалявалася прыгожая, як ён таго і дабіваўся.
– А як завуць такую добрую дзяўчыну, якая не адмовілася мне дапамагчы? Бярыце, бярыце другі! – і сам пацягнуўся за піражком.
– Паліна, – ціха адказала дзяўчына, ўзяла піражок.
– А я – Мацвей! Будзем знаёмыя – ён смешна ўзняў піражок уверх, бы кілішак з напоем.
Яна ўсміхнулася ў адказ – прыязна і нязмушана.
– Не раскажаце, куды едзеце? – спытаўся Мацвей праз хвіліну, ужо разглядваючы без ніякаватасці твар і постаць дзяўчыны.
Непрыгожы твар – у ім было нешта хваравітае. Пры ўсёй хударлявасці ніжняя частка яго выглядала залішне вялікай і цяжкай. Хіба вочы свяціліся. Танная вязаная шапка на галаве, чорныя валасы выбіваюцца пасмачкамі. Звычайная куртка – шырокая – хавае абрысы цела. Сярэдняга росту.
– Ды так, – няўцямна адказала дзяўчына, запытала з ветлівасці: – А вы куды?
Мацвей адпіў гарбаты, прамакнуў вусны папяровай сурвэткай.
– Добрае пытанне, – уздыхнуў ён, неспадзеўкі адчуўшы жаданне разважаць услых над сваёй сітуацыяй. – Здаецца, ясна куды, геаграфічна і фізічна – еду дадому, да маці. А паглядзець глыбей? У невядомасць… Яшчэ тыдзень таму маё жыццё ішло, бы той цягнік, які вязе мяне па рэйках: