Название | Калі цябе спаткае казка… |
---|---|
Автор произведения | Ганна Навасельцава |
Жанр | Сказки |
Серия | |
Издательство | Сказки |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7165-73-5 |
Маўчу спалохана. Не магу табе прызнацца, што Баба Яга ўжо тут… Баюся!
– Не спі, Івашка! – кажаш мне з заўсёднай усмешкай. – Цяпер і мой хорам падасца табе стылым… Не надта каб надзейным…
– Не сплю! – што яшчэ сказаць. – Халодны, а хто такі Кошча?
– Той, хто снег мяце, за зімой ідзе. Маразы хавае, Бабу Ягу кахае…
– Бабу Ягу кахае? Як такое можа быці…
Твая ўсмешка робіцца сцішана-сумнай…
– А некалі яна была прыгожай. І нават добрай…
– Няўжо? – па-ранейшаму не даю веры.
– Дзівіся. Некалі і Кошча добрым быў. Снягі супыняў, сябрам дапамагаў… Дык не засні, Івашка!
Не засні! Лёгка сказаць, а няпроста зрабіць. Ад стыласці лядовай так сагрэцца хочацца… Ложку свайго не кранаўся, а трэба ж, са сном спазнаўся. Дык ці дзіва, што зноў бачу тую, якая некалі была нават добрай…
– Мядзведжае вушка! Дарэмна ты сябра свайго не паслухаў! – блішча кіпцюрамі Баба Яга. – Не прачнуцца табе болей ніколі…
– Сцюдзёны-халодны вітанне табе шле! – кажу, хоць і баюся. – Успамінае, што ты ж некалі добрай была…
– Не мані, мядзведзік маленькі, не люблю таго!
– Не маню пра сяброўства нашае… Ведаю пра таямніцы даўнія, пра думкі цяжкія. Хоць і ўдаецца ён вясёлым, ды памятае ўсё… А пра тое, што ты чароўнай была, мне ж казаці не трэба…
– Была, мядзведзік ты даверлівы, такою, што зара-зараніца мне зайздросціла. Таго, хто не ведае пачуцця, пакахала – і пачварынай стала! Сам бачыш… Але ж радасна мне цяпер, бо адпомсціць магу. Так доўга гэтага чакала…
– І што зробіш? Мяне назаўжды ў сны забярэш? Волі сваёй пазбавіш?
– Патрэбны ты мне! А вось сябра твой найлепшы… Ён цябе не пакіне, з палоннага сну памкнецца вызваліць…
– Дык што ж табе трэба, Яга-Ягінька?
– Як нічога ў вас няма, то хоць аблічча сваё ранейшае вярну…
І раптоўна будзіць мяне ратаваная дзяўчына. Пра нешта мовіць, але я не слухаю. Пытаецца, а я не адказваю. Кажа яшчэ, каб асцярожным быў. Яно, ведама, асцярожнасць ніколі не зашкодзіць…
– Асабліва калі з мачыхай тваёю – Бабай Ягою сустракацца даводзіцца…
– Мачыха. Адмаўляцца не буду… Але не злосная, не жахлівая.
– І ты за яе заступаешся, па снезе куляешся. Зусім беднай удаешся…
– Удаюся!
– То будзь шчырай! Кажы, чаго табе трэба.
– А каб ты сцюдзёнаму-халоднаму здрадзіў… Таямніцу яго адкрыў! І стане Ягінька зноў маладой ды прыгожай!
– А добрай? – гляджу ў вочы светлыя.
І даўняе ўспамінаю…
Быццам зара-зараніца дзяўчынай удалася, быццам яскарка сонечная па зямлі ходзіць ды свет радуе… І чары ёсць у яе, і воля. І смеласць вялікая. Кажа яна маім родным братам:
– Ты, Гара-Гаравік, станеш сапраўднай гарою, каб слова насуперак мне болей не мовіў! Зачарую цябе… А ты, Пушча-Пушчавік, стань хоць якой пушчаю, каб не спадзяваўся! Ды каб супраць мяне анічога не ўздумаў!
І пакланіліся мае браты чароўнай прыгажуні:
– Як з табою не змагаліся, а закахаліся, то дзякуем табе за дарунак нечаканы!