Название | Дэманы доктара Глінскага |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Егарэйчанка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7210-08-4 |
Па-трэцяе (і апошняе), мы павінны зрабіць створаную арганізацыю і новую дактрыну міждзяржаўнай палітыкі цэнтральнай кропкай для асвятлення ўсімі інфармацыйнымі рэсурсамі кожнай краіны свету на многія гады наперад. Цяпер чалавецтва не гатовае да такіх радыкальных захадаў, але гэта толькі пытанне свядомасці абывацеля. Між іншым, Гітлер убіў чалавеканенавісніцкую дактрыну ў галовы мільёнаў немцаў усяго за некалькі гадоў з дапамогай прапагандысцкай машыны Гебельса і татальнай хлусні. Нам жа не трэба хлусіць, наша дактрына чалавекалюбная, у ёй ёсць месца для кожнага жыхара Зямлі, чаму ж мы не хочам даць ёй ход?
Я замоўк, каб перавесці дух.
– Гэта максімальна кароткі пераказ усяго таго, над чым я працаваў апошні год, таго, што распісана куды больш падрабязна, даходліва і значна менш эмацыйна ў дакументах, якія вы прасілі мяне патлумачыць, доктар Эш. Я гатовы адказаць на ўсе вашы пытанні, аднак, апярэджваючы іх, я хачу заўважыць, што я ні ў якім разе не чакаю, што вы кінецеся з гэтым пакетам дакументаў у кабінет Генеральнага Сакратара і будзеце патрабаваць іх разгляду на Генасамблеі. Гэта было б занадта ўтапічна нават для мяне.
Эш сядзеў з каменным тварам, слухаючы мяне. За гэтай маскай немагчыма было разгледзець і адгадаць, што адбываецца ў яго галаве: ці было гэта разуменне і адабрэнне, рэзкае адмаўленне і абурэнне, альбо ж саркастычная пагарда.
На хвіліну ў кабінеце ўсталявалася мёртвая цішыня. Затым Эш задуменна падціснуў вусны з тым, каб у наступную хвіліну расцягнуць іх ў лёгкім падабенстве ўсмешкі.
– Вам трэба было нарадзiцца Напалеонам, вы так не думаеце, доктар Глінскі? Вы хочаце зламаць усю сістэму міждзяржаўных адносін адным сваім жаданнем, і – вы дазволіце гаварыць шчыра? – вашы прапановы настолькі ўтапічныя і нават месцамі дзіцячыя, што я не зусім разумею, дзе вы гаворыце сур’ёзна, а дзе жартуеце.
– Вы параўналі мяне з Напалеонам, доктар Эш, гэта прыемна. У мяне ёсць адна рыса, якая яднае мяне не толькі з гэтым выбітным гістарычным дзеячам, але і з іншымі вялікімі заваёўнікамі ў гісторыі чалавецтва, і яшчэ адна, якая цалкам зводзіць усё падабенства на нішто. Чынгісхан казаў так: «Ведаеш чаго я хачу? Я хачу каб прыгожая дзяўчына ў прыгожых строях пранесла залатое блюда ад Жоўтага мора да Чырвонага і не баялася ані за сваё блюда, ані за сваё адзенне, ані за свой гонар». Чулі гэтую фразу?
– Прызнацца, не.
– Я чуў яе ад прэзідэнта Татарстана Менціміра Шайміева. Не магу паручыцца за тое, што яна на самой справе належыць Чынгісхану, роўна як і за дакладнасць цытавання. Аднак, калі прыняць