Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Читать онлайн.
Название Дэманы доктара Глінскага
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4



Скачать книгу

так. Хіба вас хвалюе, што будуць казаць пра вашы звычкі чужыя людзі?

      – Ніколькі.

      – Я прытрымліваюся таго ж меркавання.

      Эш акуратна паднёс і перадаў мне сподак з кубкам. Водар кавы быў густы і даўкі, з ледзь улоўнымі ноткамі карыцы.

      Я падзякаваў яму позіркам, зрабіў невялікі глыток і прасачыў за тым, як Эш паморшчыўся, калі ўсаджваўся зноў на сваё месца.

      – Пяройдзем да справы, доктар. Я ўважліва прачытаў усё, што вы падрыхтавалі для мяне, – ён адкрыў шуфлядку і дастаў з яе шырокі канверт. Даволі нядбайна пляснуўшы пакетам аб стол, Эш адным рухам вярнуў шуфлядку на месца. – Маю адзначыць, што я азнаёміўся з вашымі матэрыяламі з вялікай цікавасцю. Я па палічках разабраў кожную старонку, кожную прапанову, і ў мяне засталося толькі адно пытанне да вас.

      – Якое?

      – Што гэта ўсё такое?

      – Мне здавалася, што я досыць недвухсэнсоўна выклаў сваю ідэю.

      – Доктар, я хачу, каб вы самі, гледзячы мне ў вочы, сваімі словамі распавялі, чаго менавіта вы дамагаецеся.

      – Калі ласка. Доктар Эш, матэрыялы, якія я падрыхтаваў для вас, утрымліваюць прапанову па стварэнні новай арганізацыі ў структуры ААН – арганізацыі, якая курыравала б пытанні навуковых і гуманітарных распрацовак, што маюць надзвычайную каштоўнасць для ўсяго чалавецтва ў цэлым. Час гэтых распрацовак ўжо прыйшоў, але рэалізацыя знаходзіцца на зачаткавым узроўні.

      – Прабачце, я адразу перапыню вас. Вы пералічылі цэлы шэраг сфер, у якіх павінна працаваць гэтая арганізацыя. Зялёная энергетыка, медыцына, прамысловае апрасненне вады, барацьба з голадам, распрацоўка і ўкараненне новых падыходаў у адукацыі і многае іншае. Але хіба ўсё гэта не з’яўляецца кампетэнцыяй ЮНЕСКА, СААЗ і шэрагу іншых структур, падначаленых Арганізацыі Аб’яднаных Нацый?

      – Вы замілоўваеце мяне, доктар Эш. Няўжо вы верыце, што пералічаныя структуры ў стане рэагаваць на свет, які змяняецца хутчэй, чым мы з вамі п’ём нашу каву? Якую ацэнку вы як намеснік Генеральнага сакратара можаце даць дзейнасці ЮНЕСКА?

      У вачах Эша з’явілася неразуменне і адчуванне схаванай пагрозы.

      – А якую ацэнку, па-вашаму, я павінен даць? Можа быць, вы абвергнеце той факт, што дзякуючы ЮНЕСКА на планеце былі выратаваны сотні тысяч жыццяў, масавая непісьменнасць была ліквідаваная ў дзясятках краін, паспяхова праходзіла ліквідацыя наступстваў велізарнай колькасці гуманітарных катастроф, значна скарацілася колькасць памерлых ад хвароб, якія носяць глабальны характар, дзякуючы прапагандзе ўсеагульнай вакцынацыі дзіцячая смяротнасць знізілася да ўзроўню, які немагчыма было ўявіць сабе яшчэ два дзесяцігоддзі таму?

      – Я прашу вас, доктар, не трэба эмоцый. Вы не зусім зразумелі мяне і маю прапанову. Ужо даўно сыходзяць у мінулае тыя часы, калі перспектыўнымі распрацоўкамі, якія могуць змяніць свет, займаюцца толькі дзяржаўныя лабараторыі. Мы з вамі цудоўна ведаем, што NASA актыўна карыстаецца ракетамі «SpaceX» і што іншая кампанія, якая належыць уладальніку SpaceX Ілану Маску – «Tesla» – зрабіла рэвалюцыю ў аўтамабілебудаванні,