Калядны харал. Чарлз Дыкенс

Читать онлайн.
Название Калядны харал
Автор произведения Чарлз Дыкенс
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1843
isbn 978-985-6992-24-0



Скачать книгу

Ён задрыжаў як асінавы ліст.

      – Слухай мяне! – закрычаў дух. – Мой час на зыходзе.

      – Я спрабую, – сказаў Скрудж, – але пашкадуй мяне! Не гавары так заблытана, прашу!

      – Як атрымалася, што я з’явіўся перад табой у такім выглядзе, я не маю права казаць. Дзень пры дні я, нябачны, сядзеў каля цябе.

      Адкрыццё было не з прыемных. Скруджа зноў затрэсла, і ён выцер з ілба пот.

      – Гэта была не такая ўжо і лёгкая частка майго выкуплення, – працягваў прывід. – Сёння ноччу я прыйшоў папярэдзіць, што ты яшчэ маеш шанец і надзею пазбегнуць майго лёсу. Я прасіў для цябе гэтага шанцу, Эбенэйзер.

      – Ты заўсёды быў маім сапраўдным сябрам, – сказаў Скрудж. – Дзякуй.

      – Цябе наведаюць, – працягнуў прывід, – яшчэ тры Духі.

      Цяпер сківіцу ледзь не страціў Скрудж.

      – Гэта і ёсць той шанец і тая надзея, пра якія ты казаў? – спалохана спытаў ён.

      – Так.

      – Тады… тады лепей не трэба.

      – Калі яны да цябе не прыйдуць, – сказаў прывід, – мае дарогі ты не пазбегнеш. А таму чакай аднаго з іх заўтра, калі праб’е гадзіна.

      – А ці нельга запрасіць іх усіх разам і хутчэй з гэтым скончыць? – з надзеяй спытаў Скрудж.

      – Другога чакай у наступную ноч у той самы час, а трэці прыйдзе трэцяй ноччу, як толькі сціхне дванаццаты ўдар гадзінніка. Са мной ты больш не сустрэнешся. Але глядзі, дзеля свае ж карысці не забывайся на тое, што сёння пачуў.

      Сказаўшы гэта, прывід узяў са стала свой шалік і зноў абвязаў ім галаву. Скрудж здагадаўся пра гэта, пачуўшы рэзкі ляскат зубоў, калі сківіца, прыціснутая шалікам, стала на сваё месца. Тут Скрудж зноў асмеліўся падняць вочы і ўбачыў, што тагасветны госць стаіць перад ім, выцягнуўшыся ў поўны рост і наматаўшы ланцуг на руку. Прывід пачаў адступаць назад, і з кожным яго крокам акно ўсё больш адчынялася. Калі ён дайшоў да яго, росчынкі былі ўжо насцеж.

      Дух павабіў Скруджа да сябе, і той падпарадкаваўся. Калі паміж імі засталося не больш за два крокі, прывід Марлі падняў руку, забараняючы ісці далей. Скрудж спыніўся.

      І спыніўся не столькі на загад, колькі ад здзіўлення і жаху, бо як толькі рука прывіду паднялася, Скрудж пачуў невыразныя гукі, невымоўна скрушныя, поўныя горычы і жалю бязладныя стогны і енкі. Прывід на імгненне прыслухаўся, а пасля далучыў свой голас да журботных крыкаў і растаў у чорнай марознай ночы.

      З роспачнай цікавасцю Скрудж падышоў да акна і паглядзеў вонкі.

      Двор за акном быў поўны зданяў, якія са стогнамі бязладна мітусіліся ў паветры. На кожным з іх быў ланцуг, падобны да таго, што насіў дух Марлі, некаторыя сярод іх (мабыць, з аднаго кепскага ўраду) былі скаваныя між сабой. Ніводзін прывід не быў вольны. Многіх Скрудж ведаў пры жыцці прыватна, а з адным старым духам у белай камізэльцы калісьці нават амаль сябраваў. Дух гэты, да шчыкалаткі якога быў прыкаваны вялізны жалезны сейф, жаласліва стагнаў, бо не мог дапамагчы беднай жанчыне, што сядзела з дзіцем на ганку. Усе здані пакутавалі з адной прычыны: яны хацелі ўмяшацца ў справы