Название | Вяртанне Ліліт |
---|---|
Автор произведения | Юлія Шарова |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2018 |
isbn | 978-985-7165-78-0 |
– Хадзем! – сказала Мілана, і кот пабег за ёй, задраўшы дагары доўгі і пышны хвост.
«А ці будзе вашэця адпускаць мяне раз-пораз на вольны шпацыр? Я мушу слухаць жывую музыку! Я знайшоў патаемны лаз у філармонію!»
– Ты невылечны! – засмяялася Мілана і нахілілася, каб пачухаць дзіва-ката па спіне.
Ён задаволена муркнуў – гэтым разам цалкам сабе па-кацінаму.
6
Радыкс: Сонца ў Стральцы ў злучэнні з Юпітэрам і Нептунам у апазіцыі да Месяца ў Блізнятах
«Беларускі Гавэл ідзе ў прэзідэнты».
«Ці займее Беларусь свайго Вацлава Гаўла?»
«Новае слова ў беларускай палітыцы: пісьменнік сабраўся на выбары».
«Пісьменнік напіша новую старонку ў гісторыі беларускай палітыкі».
Апошняе ўжо занадта. Дый папярэднія тры таксама не айс, а ў галаву болей нічога не лезе. Крызіс жанру. Пара ў адпачынак, пакуль гэтая сраная перадвыбарчая кампанія не запрацавала на ўсе застаўкі.
Юрась Карповіч, спецыяльны карэспандэнт газеты «Наша Нядоля», уважаўся за вялікага майстра прыдумляць кідкія загалоўкі да сваіх і чужых матэрыялаў. Калі ён дзяжурыў на сайце, то слова ў слова запазычаныя артыкулы збіралі праглядаў болей за арыгіналы, а ўсё праз небанальныя, свежыя назвы. Але сёння здарыўся ступар: дэдлайны даўно мінулі, пра заяву «беларускага Гаўла», які пажадаў стацца прэзідэнтам, ужо даўно напісалі ўсе, нават «КП», а на сайце «Нашай Нядолі» не было хоць якой навіны пра знакавую для беларускай палітыкі падзею.
Ішла трэцяя гадзіна ночы. Юрась адарваўся ад ноўтбука і пашкандыбаў на кухню запарваць яшчэ адзін кубак кавы. Кава не дзейнічала. Цытрамон не дзейнічаў. Аспірын таксама. Юрасю балела галава і пякло сумленне, бо апрача няздадзенага матэрыялу была за ім яшчэ адна хіба, думкі пра якую ён гнаў ад сябе, а яны лезлі, як тыя нахабныя мухі.
Гавэл Беларускі абвясціў пра сваё рашэнне ісці на выбары досыць нечакана: ён наняў сядзібу кіламетраў за сотню ад Мінска, склікаў туды журналістаў нібыта дзеля прэзентацыі сваёй чарговай кніжкі, а там і зрабіў гучную заяву. Справа была ўвечары, гадзіне а сёмай, калі ўсе нармальныя людзі ўжо адпісаліся і з асалодай сёрбаюць піва ў «Цэнтральным», але менавіта сёння журналісцкая грамада канспектавала праграмную прамову Гаўла Беларускага і злюцела пстрыкала фотакамерамі.
Гавэл Беларускі зрабіў усё дзеля камфорту рэпарцёраў: сядзіба трапляла ў «яміну», дзе знікала мабільная сувязь, а ўжо сеціва і пагатоў не бралася. Да таго ж бальшыня рэпарцёраў прыбыла на месца сваімі аўто, а падчас фуршэту на стол выставілі зусім не піва «нулёвачку».
Юрась у думках абклаў нецэнзурнымі выразамі Гаўла Беларускага і перадвыбарчы штаб ягоны і каля дзявятай вечара выехаў з тае сядзібы – шукаць найбліжэйшай соты, дзе будуць працаваць і тэлефон, і 3G-мадэм. Рэпарцёрскі запал змушаў дваццацішасцігадовага карэспандэнта працаваць шпарчэй за Reuters і Associated Press. Ён запаркаваўся ля прыдарожнай