Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова

Читать онлайн.
Название Вяртанне Ліліт
Автор произведения Юлія Шарова
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7165-78-0



Скачать книгу

ды яшчэ і па-беларуску! Але справа не ішла далей за першы сказ, быццам нехта таксама яго зачараваў. Уладар сядзеў на троне як прылеплены, а Юрась увесь час пераключаўся на сайты навінаў ці кантакты ў скайпе.

      Прыяцель і калега распавядаў яму выпадак, пра які даведаўся ад сваёй колішняй аднакласніцы, круп’е ў казіно. У тым казіно прычынілася неверагодная гісторыя: рулетка шмат разоў запар спынялася на лічбе 15! Адна з наведніц двойчы стаўляла на пэўную лічбу, потым мяняла стаўкі, але ўсё адно 15 было выйгрышным у яе. Праверылі рулетку – ніякіх хібаў.

      «Фенаменальная дзеўка! – пісаў калега. – Паглядзелі ўсе запісы відэакамер – нічога незвычайнага. Думалі, што нейкі падман, але супрацоўнікі самі ў шоку. Напісаць бы пра такое…»

      «Ніх…я не атрымаецца, табе тэму не замовяць. Загадаюць, каб ішоў пісаць пра палітыка ВВ і ягоныя погляды на развіццё прыватнага бізнесу ў Беларусі», – адказаў Юрась з нечаканым для самога сябе сарказмам.

      «Твая праўда, стары, – адпісаў прыяцель, і Юрась нібы пачуў праз адлегласць ягоны цяжкі ўздых. – Жыццё цікавейшае за тэмы, якія нам замаўляюць».

      Чатаванне з прыяцелем-калегам перапынялася – і Юрась зноў вяртаўся да Уладара, які нерухома сядзеў на троне і з маньяцкай упартасцю думаў пра свой лёс.

      У адну з начэй, калі да вяртання ў Мінск заставалася зусім нічога, новаспечаны пісьменнік прысніў Уладара. Ён, натуральна, сядзеў на троне і глядзеў на свайго стваральніка сумнымі-сумнымі вачыма. Затым ён звярнуўся да Юрася сіпатым і дарэшты стомленым голасам:

      – Аўтар, аўтар, прымусь мяне хоць нешта рабіць, у мяне срака здранцвела тут сядзець! Я – жорсткі і ліхі Уладар, я павінен дзейнічаць: сцінаць галовы, паліць гарады, піць кроў цнатлівак і есці вантробы немаўлят. А ты ўсё не можаш даць мне абсяг працы.

      Юрась вінавата лыпаў вачыма і не ведаў, што адказаць. А Уладар раптам (скуль толькі моц узялася) гаркнуў:

      – Аўтар, хрэн табе ў вочы, уключы фантазію! Ці табе журналістыкай зусім мазгі высушыла?! Пачынай, варушы глуздамі, а то будзеш мяне сніць штоночы.

      Няшчасны стваральнік жанру палітычнага фэнтэзі прачнуўся і ўжо не здолеў заснуць. Сарваўся з ложка і пайшоў на кухню запарыць сабе кавы. Жонка скрозь сон запыталася: «Ты чаго?» Юрась не адказаў. Узяў ноўтбук і пачаў развіваць дзейнасць галоўнага героя.

      Для пачатку Уладар трохі парэфлексаваў над сваім лёсам і згадаў цяжкое маленства ў забытай Богам вёсцы, дзе маці-жабрачка гадавала яго адна, без бацькі. Пляткарылі, што яна нарадзіла сына ад чарадзея, які злавіў яе, калі яна аднойчы пайшла ў грыбы і заблукала ў лесе. Чарадзей трымаў яе ў сваёй таемнай пячоры тры дні і тры ночы і адпусціў толькі тады, калі зразумеў, што дзяўчына носіць пад сэрцам плод ягонага чарадзейскага насення… Пісьменнік і не заўважыў, як нашрайбаваў ажно дзве старонкі тэксту. Справа ўсё-такі зрушыла з месца! Ён вярнуўся ў ложак і ўпершыню за ўвесь адпачынак заснуў спакойным сном, пяшчотна абняўшы жонку.

      Наступнаю ноччу Уладар да яго не прыйшоў. Але Юрась ужо і без гэтых запалохванняў гатовы быў напісаць палітычна-фэнтэзійную