Імя грушы. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Імя грушы
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2005
isbn 985-6701-87-2



Скачать книгу

Звінелі бомы. Я спазірала прыменскія краявіды, укрытыя снежнымі кілімамі і бухматай шэраню. На прасторы аднаго з палёў паўзбок дарогі высілася старое дрэва. Нібы аплікацыя чорным аксамітам па белай баваўнянай тканіне.

      Маці, мая маці! Што то за прычына,

      Што на нашым полі стаіць тапаліна?

      Нехта заспяваў у пярэдніх санях. Павел пасміхнуўся і прамовіў да мяне:

      – Якая ж гэта тапаліна? Гэта груша. Мабыць даўно ўжо цвіла ў апошні раз, але гаспадар для суладдзя трымае. Праўдзівая паэзія. Наташанька, тут жа праз аднаго паэты жывуць. Пішуць. Па-крыўску. Па-польску.

      Відовішча мяне ўразіла, але на словах захаплення я выдаваць не стала:

      – Не забудзь яшчэ французскую, расейскую, лаціну ўрэшце. Вось касцёлік стаіць, а арганіста там, што хутчэй, за славаю Гарацыя ўпадае.

      Помнік я зладзіў сабе высачэйшы за грушу,

      Якая стаіць на валоках васпана N.

      Паэзія! Дзе тая паэзія? Дзе? Дзе брат Міцкевіча? Дзе Крышталевіч? Дзе новыя ўзоры бездакорных вершаў?

      Я не смехам разышлася, ажно Аляксандраў на хвілю сумеўся ды зніякавеў, а потым весела сказаў:

      – Як жа я цябе кахаю! – і прыгарнуў бліжэй да сябе.

      Давялося рабіць выгляд быццам казурка сумневу не поўзае ў маіх думках, а кроў не віруе ад успамінаў ночы, калі я без вынятку ўся Славу належыла, а Слава – Вытанчаны Слава! Святарны Слава! – мною ўсёй валодаў. Што то было за насланнё!

      Не ведаю для чаго пан Прушынскі паставіў той прасторны драўляны дом, бо там яўна ніхто не жыў. Прынамсі прыкметаў гэтага не траплялася на вочы. Сустракалі нас сяляне перашэптамі: «Дзіўныя паны якіесь: Цярэшку жаніць, як прастыя людзі сабіраюцца». У доме ўжо было нацеплена, заставалася толькі накрыць стол ды дачакацца засталых удзельнікаў свята. З мне знаёмых там ужо былі спадарства Ляхоўскі, Драбышэўскі, Скавыш, Чапулецкі, Яроцкая, Свентаржэцкая, Акімовіч-Загорскі з жонкай Марыяй, пан Кляшторны з нарачэнай Амаліяй Роткірх ды багата іншых. Спадар Боўт затрымліваўся. Не было і абяцанага дудара. Мы паскакалі пад скрыпачку і дудку прысутных музыкаў. Каб было фартэпіяна, я б зайграла што-небудзь з «Беларускага вяселля» Абрамовіча. Але інструменту пад рукой не было, дый выглядаў бы ён там увачавідкі недарэчна. Абы трохі аддыхацца пасля скокаў, пачалі гуляць у загадкі. Памятаю спадарыня Каміла такое загадала, што і цяпер не адгадаю: «Ляжыць Рыгор памеж гор, лапушком прыкрыты». Акурат, як прагучала гэная загадка ў дом увайшлі мой жаданы Славачка і незнаёмец з бародкаю і вусікамі выразна старэйшы ад бальшыні сабраных. Гэта быў дудар з Вітэбску Арцём Дарэўскі. Выявілася, што ў нашай грамадзе ён меў досыць знаёмцаў ды нат сяброў. Надта ж усе ажывіліся, кінуўшыся вітацца.

      За сталом быў учынены так званы кіліх кола, калі ўсе па чарзе прамаўлялі размаітыя жычэнні ды прыгублялі піва з вялікага глінянага куфля. Пітво заядалі лыжкаю куцці, то бок адмыслова з гатаванай кашы з разынкамі, чарнаслівам і крышанымі салодкімі грушкамі.