Пошукі будучыні. Кузьма Чорны

Читать онлайн.
Название Пошукі будучыні
Автор произведения Кузьма Чорны
Жанр Литература 20 века
Серия
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1943
isbn 978-985-15-2425-5



Скачать книгу

добрай гаспадыні даваць такі хлеб чужым людзям. А што ж інакш рабіць? Што ж, няхай ён выбачае. І вось, нарэшце, настала хвіліна есці. Як добра ён адчуваў сябе пасля работы! А як была рада яна, калі ён весела сеў за стол. Яны елі з адной міскі, і абое не заўважалі, што хлеб ацеслівы. Ён усё гаварыў, гаварыў і наіўнымі, бадай што дзіцячымі жартамі рассмешваў яе, наіўную, малую, рухавую. Кудысьці далёка, у невядомую туманную далечыню адплыў прыкры клопат думаць, куды б ехаць далей, у тую брадзячую беспрытульнасць.

      – Але ж ты і гаспадыня! У цябе ж мышэй больш, як таго жыта. Я калі варухнуў снапы, дык мышэй цэлых дзве плоймы і яшчэ маленькая плоймачка бяжыць ззаду.

      Яна зарагатала і выліла з лыжкі на стол. Тады зарагатаў і ён.

      – Бо ката няма, дык і мышы, – тонам апраўдання сказала яна.

      – А што ў цябе ёсць! Няма ні ката, ні сабакі, ні пеўня. Нават павука добрага няма. У пуні адзін вісіць на павуцінні, дык такі худы і дробны, што аж рэбры з-пад скуры відны. Я тыя рэбры мацаў. Восем абмацаў, а дзевятага дык і зусім няма. А ён пішчыць, брыкаецца…

      Каб хто чуў, як пасля гэтага рагатала Волечка! Яна ўжо зусім не магла есці. Рагатаў і ён. Можа, з гэтай часіны пачало ў гэтай хаце віць сабе гняздо шчасце. Усю другую палавіну дня і да самых прыцемкаў зноў стукаў цэп на Волеччыным таку. Ужо бралася на змярканне, калі яна раптам штосьці ўспомніла і як бы нават з трывогаю нейкаю палезла на гару. А там вяртлявым рухам апынулася на вышках і доўга штосьці выглядала ў сябе над галавою. Нарэшце твар яе стаў такі, як бы яна прыгатавалася сказаць: «Дзякуй табе, Божа!» У самым высокім месцы пад страхою вісеў як бы забыты кавалачак сухой каўбасы. Сукаватым прутам яна яго адарвала ад вешала і неўзабаве прымчалася з ім у пуню.

      – Слухай, годзе ўжо ляскаць цэпам. Ужо змяркаецца. Ведаеш што? Бачыш? Гэта ж я зусім была забыла, што кавалак каўбасы астаўся. На з'еш.

      – А ты сама?

      – Ты намалаціўся.

      – Не буду есці.

      – Ну дык я табе на вячэру схаваю.

      І пайшла. А яму – хоць ты плач. Яму так захацелася гэтай каўбасы! Ён жа так даўно не еў нічога такога! Ён аж выглянуў з пуні на двор: а можа, яна гэта паджартавала і стаіць дзе за вуглом з каўбасою! Але дзе там жартаваць! Ёй было не да гэтага. Яна ўжо выходзіла з двара на вуліцу, каб спаткаць і вылучыць з чарады сваю карову. Ён увайшоў у хату. Плечы і рукі яго такі здорава нылі ад цэпа. Ён сеў на лаву і ўбачыў, што на стале ляжыць тая каўбаса. Зірнуўшы ў акно, ці не відно дзе поблізу яе, ён пакруціў каўбасу ў руках, адарваў драбок і паклаў у рот. Што ж гэта ён робіць? Яна заўважыць, і брыдка будзе перад ёю. Збянтэжана азіраючыся, ён раптам убачыў на стале тое нямецкае золата. «Каб ён быў згарэў! Намучыўся я з гэтым немцам! І бацьку якраз хаваў…»

      Цяжкі боль здушыў яму грудзі. Ён выйшаў на двор. Пачынаўся дробны дождж, мусіць, на ўсю ноч. Ён пайшоў класці нанач коням апошняе сена. Волечка ўвагнала ў двор карову і пайшла ў хату па дайніцу. Каўбаса ляжала на стале. Волечка адламала драбок ад каўбасы і паклала ў рот. Якая асалода жаваць каўбасу! Як даўно