Коннік без галавы. Майн Рыд

Читать онлайн.
Название Коннік без галавы
Автор произведения Майн Рыд
Жанр Литература 19 века
Серия
Издательство Литература 19 века
Год выпуска 1865
isbn 978-985-01-0153-2



Скачать книгу

да дуэлі.

      – Какетка, мабыць? – заўважыў стралок.

      – Hі кроплі, Кросмен. Наадварот, паверце мне. Яна дзяўчына сур’ёзная і не дазваляе залішняй фамільярнасці – унаследавала гордасць свайго бацькі. Гэта фамільная рыса Пойндэкстэраў.

      – Дзяўчына якраз па майму густу, – жартаўліва заўважыў малады драгун, – і калі яна такая прыгожая, як вы кажаце, капітан Слоўмен, то я, мабыць, закахаюся ў яе. Маё сэрца, дзякуй Богу, свабоднае, не тое што ў Кросмена.

      – Паслухайце, Генкок, – адказаў пяхотны афіцэр, чалавек практычны, – я не люблю ісці ў заклад, але гатовы паставіць любую суму, што, убачыўшы Луізу Пойндэкстэр, вы гэтага больш сказаць не зможаце, – канешне, калі будзеце шчырым.

      – He турбуйцеся, калі ласка, пра мяне, Слоўмен! Я занадта часта бываў пад агнём чароўных вачэй, каб іх баяцца.

      – Але не такіх чароўных.

      – Каб вас чэрці ўзялі! Вы заставіце чалавека закахацца ў дзяўчыну, перш чым ён гляне на яе. Калі верыць вашым словам, яна рэдкая прыгажуня.

      – Так, вы не памыліліся. Яна была такой, калі я бачыў яе ў апошні раз.

      – Даўно гэта было?

      – Баль у Лафурша? Дайце ўспомніць… Года паўтара назад. Хутка пасля таго, як мы вярнуліся з Мексікі. Яна тады толькі пачала выязджаць; пра яе гаварылі: «Загарэлася новая зорка, што народжана для святла і для славы».

      – Паўтара года – гэта вялікі тэрмін, – разважліва сказаў Кросмен. – Вялікі тэрмін для дзяўчыны – асабліва крэолкі: іх жа часта аддаюць замуж у дванаццаць гадоў замест шаснаццаці. Яе прыгажосць ужо магла страціць сваю свежасць.

      – Ніколечкі. Я мог бы зайсці да іх, каб праверыць, але думаю, што яны ў клопаце па гаспадарцы, і ім, мабыць, не да гасцей. Зрэшты, днямі ў іх пабываў маёр, і ён так многа гаварыў пра надзвычайную прыгажосць міс Пойндэкстэр, што ледзь не пасварыўся з жонкай.

      – Слова гонару, – усклікнуў драгун, – вы так заінтрыгавалі мяне, што я, здаецца, ужо амаль закаханы!

      – Перш чым вы канчаткова закахаецеся, я павінен папярэдзіць вас, – сказаў пяхотны афіцэр сур’ёзным тонам, – што вакол ружы ёсць калючкі – іншымі словамі, у сям’і ёсць чалавек, які можа прычыніць вам непрыемнасці.

      – Брат, мабыць? Так звычайна гавораць пра братоў.

      – У яе ёсць брат, але не ў ім справа. Гэта цудоўны, высакародны юнак, адзіны з Пойндэкстэраў, якога не грызе чарвяк гордасці.

      – Тады яе арыстакратычны татачка? He думаю, каб ён стаў адмаўляцца жыць пад адным дахам з Генкокамі.

      – Я ў гэтым не ўпэўнены… He забывайце, што Генкокі – янкі, а плантатар – высакародны жыхар Поўдня! Але я кажу не пра старога Пойндэкстэра.

      – Хто ж тады гэта загадкавая асоба?

      – Яе дваюрадны брат – Касій Калхаўн. Вельмі непрыемны суб’ект.

      – Я, здаецца, чуў гэта імя.

      – I я таксама, – сказаў стралок.

      – Пра яго чуў кожны, хто так ці інакш меў дачыненне да мексіканскай вайны, гэта значыць, хто ўдзельнічаў у паходзе Скота. Касій Калхаўн пакінуў аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец