Название | Коннік без галавы |
---|---|
Автор произведения | Майн Рыд |
Жанр | Литература 19 века |
Серия | |
Издательство | Литература 19 века |
Год выпуска | 1865 |
isbn | 978-985-01-0153-2 |
Абрывы, што акалялі рачную даліну, былі багатыя на расліннасць, якая паслужыла будаўнічым матэрыялам для хаціны, – юку, агаву і іншыя непераборлівыя расліны; а ўнізе ўрадлівая даліна на многа міль была пакрыта цудоўным лесам, дзе раслі тутавыя, арэхавыя дрэвы і дубы. Лясная паласа абмяжоўвалася далінай ракі; вершаліны дрэў ледзь дасягалі краю абрыву.
У масіў лесу з боку ракі месцамі ўкліньваліся невялікія лугі, або саванны, парослыя сакавітай травой, вядомай у мексіканцаў пад назвай «грама».
На. адной з такіх паўкруглых палянак – ля самай ракі – прытулілася апісаная намі немудрагелістая хаціна; ствалы дрэў нагадвалі калоны, што падтрымлівалі дах ляснога тэатра.
Хаціна стаяла ў цяні, схаваная сярод дрэў. Здавалася, гэта зацінінае месца было абрана невыпадкова. Пабудову можна было бачыць толькі з боку ракі, і то толькі ў гам выпадку, калі стаць прама насупраць яе. Прымітыўная прастата будыніны і паблеклыя фарбы рабілі яе яшчэ больш непрыметнай.
Домік быў памерам з вялікую палатку. Акрамя дзвярэй, у ім не было іншых адтулін, калі не лічыць невялікага ачага, складзенага ля адной са сцен. Драўляная рама дзвярэй была абцягнута конскай шкурай і завешана пры дапамозе навесаў, зробленых з такой жа шкуры.
Ззаду хаціны знаходзіўся навес, падпёрты шасцю стаўбамі і пакрыты лісцем юкі; ён быў абнесены невялікай загараддзю з папярочных жэрдак, пры вязавых да ствалоў суседніх дрэў.
Такой жа загараддзю быў абнесены ўчастак лесу каля акра велічынёй, размешчаны паміж хацінай і адвесным берагам ракі. Зямля там была ўсеяна мноствам адбіткаў капытоў і месцамі цвёрда ўтаптана; няцяжка было здагадацца, што гэта караль – загон для дзікіх коней – мустангаў.
Сапраўды, унутры гэтага загона знаходзілася каля дзясятка коней. Іх дзікія, перапужаныя вочы і парывістыя рухі не пакідалі сумнення ў тым, што яны толькі нядаўна злоўлены і што ім нялёгка пераносіць няволю.
Убранне хаціны не пазбаўлена было некаторай утульнасці і камфорту. Сцены ўпрыгожваў суцэльны дыван з мяккіх бліскучых шкур мустангаў. Шкуры – чорныя, гнядыя, плямістыя і беласнежныя – радавалі вока: відаць было, што іх падабраў чалавек з густам.
Мэбля была надзвычай простая: ложак – козлы, абцягнутыя конскай шкурай, дзве самаробныя табурэткі – паменшаная разнавіднасць таго ж узору, і просты стол, збіты з аполкаў юкі,– вось і ўсё абсталяванне. У кутку віднелася нешта накшталт другой пасцелі – яна была змайстравана з тых жа непазбежных конскіх шкур.
Зусім нечаканымі ў гэтай сціплай хаціне былі паліца з кнігамі, пяро, чарніла, паштовая папера і газеты на стале.
Былі тут і іншыя рэчы, якія не толькі напаміналі аб цывілізацыі, але і гаварылі аб вытанчаным гусце: цудоўны скураны куфэрак, двухствольная стрэльба, сярэбраны кубак чаканнай работы, паляўнічы рог