Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Читать онлайн.
Название Горад мрой (зборнік)
Автор произведения Яніна Пінчук
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7140-40-4



Скачать книгу

нашых, постсавецкіх кніг. А ўсё ён, мярзотнік, гэта ўсё ён вінаваты!

      «Рашуча заявіла яна», – прамовіла Арына пра сябе – і мысленна запісала.

      Нам прынеслі каву і дэсерты. Ірландская з чарнічным тварожнікам мне, капучына з яблычным штрудзелем – ёй. Яшчэ тры хвіліны мы маўчалі: святадзейнічалі маленькімі срэбнымі відэльчыкамі і атрымлівалі асалоду ад духмянага, да ачмурэння смачнага напою.

      – Як там маецца генерал?

      – Нармалёва.

      Арына заспакоена кіўнула. Калі з ім усё ў парадку, то і са мной – адпаведна. Задаволена варкачу, сціскаючы ў руках чарговую кніжку, здабытую ў «замежных калег» самым што ні ёсць астапа-бэндэраўскім шляхам, загадкава і шчасліва ўсміхаюся, штосьці задумваю – не нясуся дзяжурыць каля яго ложка ў шпіталі, не адчуваю, як з сэрца майго кроў сочыцца па кроплі…

      – Сёння ён быў сумны, пра штосьці трывожыўся, – уздыхаю.

      – Можа, проста засумаваў па табе. Ну вось ці часта ты пра яго думала апошнім часам?

      З сорамам прызнаюся:

      – Не.

      Я была занятая праблемамі творчасці і самакапання. Колеры на маіх карцінах былі не тыя, лініі, радкі, праца, характар, усё было не тое – бадай, гэта лета зойме першае месца па колькасці пралітых слёз і віна, па колькасці засмучэння, сораму, самазнявагі, разладу, хрыплага істэрычнага румзання ў адзіноце – але потым я нязменна буду ўспамінаць гэта лета як вельмі «творчае» і «рамантычнае». Вось ідыёцтва.

      – Дык ты не думала пра генерала? У яе голасе дакор.

      – Сёння мы бачыліся на Вайсковых. Ну, ты ведаеш. Шкада, што яны такія маленькія, там нават зацішнай адзіноты амаль не адчуваецца. Хоць там жа так хораша, прыгожа.

      Мілы мой генерал! Я ішла сёння да цябе. Спачатку перайсці на іншы бок, праз трамвайныя шляхі, потым нырнуць у двор, а там – зачараваны касцёл. Белы, гожы, ён стаіць на ўзвышэнні, як на пастаменце, каменныя сцены якога аплёў дываном дзікі вінаград. І гэта заслужана, таму што ён быццам адважны фрэгат, што выдужаў сярод навальніц і дагэтуль ганарліва ўздымаецца над бруднымі хвалямі савецкага смецця. Беласнежны, як сам папскі строй, пасярод плебейскіх бялізнавых вяровак, задрыпаных пад’ездаў і ўбогіх гаражоў.

      Я буду з табой, генерал, не адной крыві – дык аднаго духу, я дамагуся, я выпраўлю гэта дурное непаразуменне і далучуся да цябе і тваёй Царквы на векі вечныя… Ды ў канцы канцоў, я ўжо – з табою, de facto – зараз толькі набыць статус de jure! «Ангельскую ты ўжо ведаеш, не турбуйся!» – «Але ж мне яшчэ трэба здаць экзамен. Кожны, хто едзе вучыцца за мяжу, абавязаны здаць TOEFL. Мне патрэбны сертыфікат». – «Захочаш, так будзе». Так, будзе ў мяне «сертыфікат». І экзамен» здам. І буду як усе нармальныя лацінасы. Амэн.

      У двары касцёла растуць ніцыя вербы. Шатры з вострага лісця мудрагеліста прапускаюць святло, малюючы на цёплых дарожках дзіўныя ўзоры. Цяжкія, каньячнага колеру форткі дзвярэй расчынены, у змроку храма мігцяць свечкі – тут таксама адмысловая тэрыторыя, адлучаная ад усяго, што знадворку. Тут і так чароўнае месца, а ўнутры касцёла – як быццам яшчэ адзін узровень, яшчэ большая глыбіня таямніцы. Тут цудоўна. Чаму ж я ніколі