Название | Рух |
---|---|
Автор произведения | Алесь Пашкевіч |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-7119-64-6 |
Аляксандр ІІІ
– Дзякуй, але… самі разумееце, служба. Яго імператарская вялікасць кайзер адбудзе дамоў праз тры дні, а там яшчэ з тыдзень невылазнай працы ў пасольстве… – Дык, безумоўна, пазней! Я ж таксама пакуль залёг тут на манёўрах.
– То сустрэнемся! – Люцыус ускочыў на каня.
– Загадзя напішыце, калі… І вось нарэшце – за плячыма пыльныя паходныя абеды ды вячэры спехам. Жонка з нечаканай радасцю пачала рыхтавацца да сустрэчы з нямецкімі сябрамі яшчэ з раніцы, сама кантралявала кухарку, колькі разоў нагадвала, каб тая ні на што не скупілася.
– Яны такія мілыя! Праўда, каханы?
Віктар Аляксандравіч ажно папярхнуўся ад нечаканасці: ён ужо і забыў, калі тое «каханы» чуў ад жонкі. Шчокі яго ўраз запунсавелі, а ў адказ толькі і змог хітнуць галавой.
І вячэра атрымалася на славу! Былі пададзеныя халодныя закускі з ікрой, свіныя медальёны ў шалфеі, заяц з размарынам, курыная пячонка з белым віном і яблыкамі, паштэт з ласося ў падліве… – Вы вырашылі нас абкарміць! – удзячна жартавалі госці, але частаваліся ахвотна. Да́мы пілі чырвонае французскае віно, а мужчыны пасля гарэлкі перайшлі на каньяк.
Віктар Аляксандравіч адчуваў сябе найшчаслівейшым жыхаром Пецярбурга. Ён палаў дасціпнасцю, дэкламаваў па-нямецку Шылера і Гайнэ, па-расійску Дзяржавіна і нават сваё. Ды, як водзіцца за падобнымі сталамі, п’янеў – і ад нямала выпітага, і ад жончыных ласкавых усмешак. Апошняе, што ён больш-менш яскрава ўсведамляў, – гэта як угаворваў Люцыусаў застацца ў іх начаваць…
Ранішняе абуджэнне, якое прыспешвала пахмельная смага, было цяжкім. Праз апухлыя павекі калола святло лямпаў («Забылі ноччу патушыць?»), у галаве стралялі