Название | Гняздо-2 (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Паліна Качаткова |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2016 |
isbn | 978-985-7021-99-4 |
– Как хорошо, я думал, что заплачу!
Пасля пачаліся размовы. Удзельнічалі чатыры чалавекі: чарнявы, жанчына з Мінска, уцякачка з Усходняй Украіны, якая жыве ў Італіі, і такая самая з Германіі. Яны жаліліся на «бесчалавечных еўрапейцаў»: на адну з іх нямецкі кіроўца сказаў «швайн» за тое, што яна без дадатковай аплаты везла чатыры чамаданы. Яны жахаліся ўцекачам з Сірыі і прадракалі «канец Еўропы», клялі Гарбачова («сучка») і Парашэнку. Жанчына з Мінска казала пра тое, як добра было без нацыяналізму, як яна зайздросціла ўкраінцам, бо ў іх памідоры растуць без цяпліц. Хлопец з Луганшчыны кляў віленскіх дзяўчат і, крыўляючыся, чытаў беларускія назвы ўздоўж дарогі:
– Манькаўшчына. Ха-ха-ха.
Жанчына з Мінска зрабіла яму заўвагу:
– А если бы я приехала в Украину и смеялась над вашими названиями?
– А я бы смеялся вместе с вами.
«Москвы нет! Надо про мОсквы забывать»
У Оршы 17 кастрычніка, у суботу мы выбраліся на прагляд містычнага трылера ў кінатэатр «Перамога» на 21.50. І выбраліся неяк зарана, таму заставаўся час, каб прайсці да езуіцкага калегіума па ярка асвечанай ілюмінацыяй вуліцы Леніна. Надвор’е добрае, настрой таксама лагодны.
На пераходзе, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Камсамольскай на нас практычна наехала машына.
З белага-белага аўтамабіля высунулася зусім чырвоная морда і пракрычала спачатку так:
– Эй ты!!!
А пасля (перадаю даслоўна):
– Как на Москву ехать?
Паказалі, махнулі рукой – прама і… Адчулі, што сітуацыя анекдатычная. Хто ж так дарогу пытае? У нас любы гопнік ведае, што, калі пытаешся дарогу, трэба быць ветлівым.
«Эй ты…» Добра, што без мата.
На наступны дзень распавяла пра гэты анекдатычны выпадак у цырульні. Цырульніца адрэагавала імгненна:
– А я б адказала: голай ж… па пяску. Паводзяць сябе тут, як паны.
…сказала – «паны».
І праўда, быў такі вершык дзіцячы пра Маскву, пясок і голую ж…
– У мяне тут кліент прыходзіць, ён у Пецярбургу працуе, дык такое распавядае – усяго там наглядзеўся.
І ў той жа дзень чую ў гандлёвым цэнтры, як адзін прадпрымальнік крычыць другому:
– Москвы нет. Какая Москва? Надо забывать про эти мОсквы.
Вось такая візуальная антрапалогія ў кастрычніку 2015 года ў Оршы – апошнім вялікім беларускім горадзе на мяжы з Расіяй.
Адэская цемра
Адэса… Напрыканцы красавіка 2015 года, калі мы вырашылі пашпацыраваць па вечаровай Адэсе, нас папярэдзілі, што адэская цемра небяспечная. Нам параілі лепей зняць завушніцы і пакінуць торбы ў гатэлі, бо ў горадзе шмат узброеных людзей і «проста галодных». Прыяцельніца з Адэсы распавяла, што перастала шмат з кім кантактаваць – як з прарасійскага боку, так і з украінскага. Крытэр адмовы ад камунікацый – агрэсіўнасць. Адна з яе знаёмых бачыць сябе выключна з томікам Ясеніна на Арбаце,