Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова

Читать онлайн.
Название Гняздо-2 (зборнік)
Автор произведения Паліна Качаткова
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7021-99-4



Скачать книгу

скім халодным днём хадзіла па Траецкім прадмесці ў Мінску каля музея Максіма Багдановіча – на галаве чорны капюшон ад байкі «НЕ смяротнаму пакаранню».

      Раней у гэты час музей мне нагадваў домік з каляднай паштоўкі.

      Ужо сцямнела, і ў некаторых музейных вокнах гарэла святло. У вокнах майго былога кабінета было цёмна.

      Уявіла ў музеі свой прывід – цень дваццацігадовай даўніны. Прывіды застаюцца ў тых мясцінах, дзе мы перажывалі самыя моцны эмоцыі – так? Значыць, у музеі павінен жыць мой прывід. Неабавязкова для гэтага паміраць, за дваццаць гадоў чалавек так змяняецца, што ўжо і не пазнаць – ні ўнутрана, ні знешне.

      Вось мой цень націскае кнопку званка службовага ўвахода. Адчыняе заўгас, які даўно ляжыць на Кальварыйскіх могілках. Заходжу, бяру ключы ад другога паверха і экспазіцыі. Падымаюся, на электрычным шчытку ўключаю адразу пяць тумблераў – запальваецца святло ва ўсіх пяці залах экспазіцыі. Заходжу. Экспазіцыя на месцы. Я правяраю захаванасць экспанатаў, як тады. Рэчы-рэліквіі, фотаздымкі. Браты Луцкевічы, Ластоўскі, слуцкі пас, Адам Багдановіч, Максім Багдановіч – усё, як было. Цёпла, пахне каваю і старымі кнігамі. З гардэроба па лесвіцы ўздымаецца экскурсія – дзеці.

      Хадзіла па горадзе і ў думках парушала правіла: гісторыя не мае ўмоўнага ладу, а адпаведна ўсе развагі пра тое, «што было б, калі б», – бессэнсоўныя. Думала: ці магчыма было не звальняцца з музея Максіма Багдановіча? Можа, трэба было застацца? Можа, сваёй працай я магла б штосьці змяніць?

      Але падзеі дваццаць гадоў таму развіваліся вельмі хутка, любая стабільнасць пачынаецца з нестабільнасці – ішло выцясненне са сферы культуры. Калі сыходзіла, думала, што вярнуся. Цяпер ведаю: не вярнуся. І няхай мой цень нікога не напалохае ў музеі, ён добразычлівы.

      І яшчэ адна простая зімовая гісторыя трывожыць мяне… Пачатак 60-х гадоў. Пасля школы мая маці паступіла адразу ў Маскву ва ўніверсітэт, а дзве яе школьныя сяброўкі – не (з імі ўсё было ў парадку, яны паступілі праз год). Але першы год пасля школы яны засталіся ў Оршы. І пазнаёміліся з дактарамі, якія працавалі ў Копысі, ездзілі да іх зімой цягніком. Дактары сустракалі іх на станцыі на санях і везлі ў Копысь праз Дняпро – да цяпла, да печак з кафляй з чырвонай гліны з выявамі коцікаў. І ўсё, толькі гэтая карцінка: цягнік, мароз, сані, Дняпро, печка.

      Хвалюе той момант, калі жывое жыццё ператвараецца ва ўспамін, а пасля ўсё знікае. Цяпер тут мост.

1 снежня 2015 года

      Водар свята

      17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята».

      Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом.

      Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш.

      Як уяўляецца свята? Вось так, адразу – не думаючы. Як на каляднай паштоўцы (нездарма ж іх малююць) – дамок пад заснежнымі дрэвамі, у двары жывая ўпрыгожаная ялінка з шарыкамі. На ялінцы мігцяць агеньчыкі. На стале высокія чырвоныя свечкі… Шчырыя размовы, калі можна гаварыць пра ўсё і цябе разумеюць. Радасць. Надзея. Вера ў будучыню. Што яшчэ? Водар свята – пах елкі, мандарынаў, смачнай ежы.

      Няўжо гэта ўсё тут – за тонкім шклом? Раскрыеш ці разаб’еш – і водар свята разліецца наўкола, апануе?

      Дарэчы, свечкі… Побач з водарам свята на паліцы – шкляныя падсвечнікі, важкія і празрыстыя. Яна ўзяла адзін з іх. Для свята.

      Снежаньскія сутонне і змрок – гэта нешта… Як правальваешся ў іх. Сяброўка кажа:

      – Там ёсць нейкае абяцанне, у гэтым сутонні і мораку. Гэта голас з казкі ці цуду. А казка і цуд не бываюць добрыя. Нават пра Калабка. Гэта змрок напоўнены нечым, дакладна – чарамі. У змроку абяцанне – часам вельмі падманлівае і небяспечнае. Чары, магія, —няўлоўнае, але вельмі адчувальнае.

      І вось чары. Сапраўдныя, прафесійныя.

      – Дома ў цябе пустата, – гаварыла варажбітка ў Мінску, у шэрым доме каля кінатэатра «Змена».

      Пустэча. Пустка.

      Вакол людзі, ад якіх нічога добрага не пачуеш. Стаіш побач – і ўся энергія як пыласосам высмоктваецца. Дарэшты.

      Яе ўгаварыла схадзіць да варажбіткі сяброўка, бо мела праблемы з мужам. Спачатку трэба было знайсці адрэсу, а пасля атрымалася, што трэба і схадзіць.

      Знайсці адрэсу было прасцей: па панядзелках яна хадзіла ў саўну і басейн з кабетамі, якія былі звязаныя паміж сабой толькі гэтай лазняй – у асноўным прадпрымальніцы.

      Але была сярод іх і жонка дэпутата, у мінулым прадавачка ў кнігарні. Цяпер яна не працавала, але ўвесь час шукала сувязі з іншасветам, які мусіў дапамагаць у вырашэнні штодзённых праблемаў, а таксама спрыяць аздараўленню.

      Вось у жонкі дэпутата і атрымала кантакты варажбітак, дзве з іх жылі аж у Паўночным пасёлку, і толькі адна бліжэй да цэнтра, калі кінатэатра «Змена». Спачатку яна думала, што місія яе скончыцца толькі адрасам варажбіткі, але сяброўка сказала, што трэба ісці разам.

      Гэта як гульня, у якую табе прапанавалі згуляць. Ты можаш адразу адмовіцца. І нічога не будзе. Усё спакойна.