Шалом. Артур Клінаў

Читать онлайн.
Название Шалом
Автор произведения Артур Клінаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6991-08-3



Скачать книгу

да ягонай. Інгрыд прагарнула яшчэ некалькі малюнкаў, а потым нечакана павярнулася й паглядзела яму ў вочы. Ён зноў паклаў руку на талію й асьцярожна ўсім целам падаўся наперад. Інгрыд адсунулася крыху назад, пацягнулася кудысьці рукой і раптам загасіла сьвятло вялікага таршэру, што стаяў побач з канапай.

      У цемры ён знайшоў яе вусны сваімі, і ў пацалунку яны накінуліся адно на аднаго, як два маленькія зьвяркі, што моцна засумавалі па каханьні. Рука Андрэ сьлізганула пад ейны швэдар. Ён адчуў цеплыню пругкай скуры. Сярод мяккага аксаміту далонь намацала тоненькі халадок маленькага пярсьцёнка, які абвіваў пупок Інгрыд. Такія ж два пярсьцёнкі ён намацаў вышэй. Яны пратыкалі смочкі маленькіх грудзей. Асьцярожна зьняўшы чорны швэдар, Андрэ зь пяшчотай пачаў вывучаць вуснамі ўсе магчымыя пірсынгі ейнага цела…

      – Ці можаш ты зьняць шалом? – нечакана прашаптала Інгрыд. – А то вока мне выб’еш ягоным шпілем.

      – Не!

      – Чаму? – ціха прастагнала яна.

      – У мяне безь яго не ўстае! – прамуркатаў Андрэ, набліжаючыся вуснамі да самага салодкага пірсынгу на ейным целе. – Ухапіся рукамі за шпіль, і ты зразумееш, як гэта ўзбуджае…

      Бойфрэнд сапраўды аказаўся поўным прыдуркам. Калі ў гадзіну папоўначы ён уваліўся ў хату, Андрэ зь Інгрыд пілі піва на кухні. «Егермайстар» да таго часу ўжо, вядома, скончыўся, і яны проста ціха размаўлялі, пазнаючы адно аднаго лепей.

      Зьявіўшыся на кухні, бойфрэнд ва ўпор зірнуў на нечаканага госьця й грозна спытаў:

      – Хто гэта? – так, як быццам Андрэ не было ў пакоі.

      – Гэта мой фрэнд. Ён застанецца ў нас начаваць, – спакойна, як пра нешта вырашанае, што не патрабуе абмеркаваньня, адказала Інгрыд.

      Патарашчыўшы нейкі час вочы на немаведама адкуль узьніклага фрэнда й нібыта згаджаючыся зь непазьбежнасьцю ягонай прысутнасьці, бойфрэнд запытаў:

      – Што гэта за сабачае лайно ў цябе на галаве?

      – Шалом!

      – І табе шалом! Ты што – жыд?

      – Не!

      – Мусульманін?

      – Па-нашаму шалом – гэта ня мір, а вайна! Гэта значыць шалом ваяра!

      – Ты што – ваяр?

      «Так, мярзотны тып!» – падумаў Андрэ, вытрымаў паўзу й прамовіў:

      – Я маршалак!

      – Ха, маршалак! І дзе ж тваё войска?

      – Яно расьсеянае ў багнах пад Магілёвам. Я акурат накіроўваюся туды. Маё зьяўленьне будзе сыгналам да паўстаньня.

      Зласьлівы бойфрэнд пачаў пакрысе лагаднець, прысеў, узяў з рук Інгрыд бляшанку зь півам і, адпіўшы, спытаў:

      – Як жа ты тут апынуўся?

      – Мне давялося некалькі гадоў хавацца ў Эўропе ад агентаў ахранкі. Цяпер я, атрымаўшы заданьне германскага генштабу, еду зь Цюрыху, вяртаюся з эміграцыі. Дарэчы, тавагішчы па пагтыі далі мне на дагожку пакуначак віна! – і Андрэ палез у заплечнік і выцягнуў адтуль той літар, якім прадбачліва запасься зь вечара.

      – Такім чынам, тавагішчы, усенепгеменьнейша мы мусім выпіць за спгаву нашай