Название | Леаніды не вернуцца да Зямлі |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Караткевіч |
Жанр | Литература 20 века |
Серия | Збор твораў |
Издательство | Литература 20 века |
Год выпуска | 1962 |
isbn | 978-985-02-1550-5 |
– Бог ты мой, – сказаў ціха Андрэй, – гэта тое самае, што я думаў.
– Значыць, ты не памыляўся, – шапнуў Яніс.
– Ён ведаў, яму будзе цяжка. Ён ведаў, яму не даруюць трывогі, яму не даруюць «Асура, Амана і Эсфіра». Ён ведаў, нельга бяскарна ўзрошчваць у сабе такое. Але праўда пачуццяў была вышэй золата… у яго няма вучняў, імёны яго і Хендрык’е абліваюць брудам, ён не патрэбен сябрам. У яго адбіраюць усё, акрамя карцін – карціны нікому не патрэбны, нават крэдыторам. Паміраюць усе, каго ён любіць. I ўрэшце памірае ён сам, пакінуўшы няскончаным «Вяртанне блуднага сына»…
Голас гучаў такой глыбінёй і страсцю, што Андрэй адчуў, як яму перахапіла подых…
– Ён пераможаны, але ён перамог. Таму што нават у апошняй сваёй карціне давёў, што мастацтва можа быць такім жа складаным, як жыццё… I нават нечым больш, чым яно. Блудны сын прайшоў усе стадыі прыніжэння, ён не можа нават прыпасці да рук бацькі, бо развучыўся любіць. I ў сыне, галаву якога з’ядае парша, мы часам угадваем саміх сябе, калі нам цяжка і патрэбна рука, што можа апусціцца на тваю галаву. Нам неабходна гэта.
Рука Янісава дакранулася да Андрэевага пляча.
Калі запалілі святло, Грынкевічу здалося, што з пачатку гэтай лекцыі прайшлі, пэўна, стагоддзі і што тая вясна, якая шуміць за акном, зусім іншая вясна, а сам ён глядзіць на яе другімі вачыма.
Ён устаў, адчуў са здзіўленнем, што злёгку хістаецца на нагах, і падышоў да яе стала.
Людзі паступова пакідалі аўдыторыю. Урэшце яны засталіся адны. Ён стаяў і глядзеў на яе бязважкую фігурку, на шэрыя вочы пад зламанымі бровамі, безабаронныя і насцярожаныя вочы.
– Дзякуй вам, Ірына Сяргееўна, – чамусьці ціха сказаў ён.
– Вам спадабалася? Я рада гэтаму. Вельмі.
– «Спадабалася» не тое слова. Разумееце, у кожнага бываюць свае сполахі. I часам прыходзіць хвіліна, калі здаецца, што ты нічога больш не можаш, што хоць пяро з’еш, атрымаецца лухта… I гэта, сапраўды, пасля вялікіх страт.
Ён бачыў яе апушчаныя павекі з цёмнымі веямі. Яна сказала:
– Не шкадуйце аб гэтым. Пакуль вы не давядзеце адварот нага, усе людзі будуць ведаць, што вы на пераломе, і будуць чакаць. Старое не вяртаецца. Пэўна, вы сапраўды на парозе чагосьці новага… I не пакутуйце: часам гэта цягнецца вельмі доўга і надта балюча. А ў сапраўдных паэтаў – праз вялікую тугу, праз абавязковую страту чагосьці вельмі дарагога.
Эпідыяскоп падзяляў іх: маленькая чорная гармата, накіраваная