Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Читать онлайн.
Название Леаніды не вернуцца да Зямлі
Автор произведения Уладзімір Караткевіч
Жанр Литература 20 века
Серия Збор твораў
Издательство Литература 20 века
Год выпуска 1962
isbn 978-985-02-1550-5



Скачать книгу

з хатай.

      – Так, сабакі дом, які палае, не пакідаюць.

      Маці пакруціла галавой, быццам адганяючы думкі.

      Глядзі, вось пярсцёнак. З ланцужнага звяна катаржнік скуў для бабкі. Яе там вельмі любілі, на пасяленні. Яна была вельмі харошы чалавек.

      – А гэта што? – Андрэй паказаў на рукапіс.

      – А гэта самае галоўнае: успаміны бабкі пра паўстанне і Сібір. Прачытай зараз. Акрамя вельмі своеасаблівага стылю, – мне здаецца, яна магла б быць надзвычай цікавым пісьменнікам, – там шмат звестак аб людзях і паўстанні. I зусім не так, як у кнігах. Шчыра.

      Яна развязала рукапіс:

      – Асабліва прыглядзіся да парома ў вераб’іную ноч. Сапраўдны трагізм.

      Тонкая рука маці прыкрыла вочы:

      – Можа б, ты з’еў чаго перад абедам?

      – Не, не хочацца нешта.

      – То тады ідзі… Чытай… Трэба ж табе, урэшце, ведаць гэта падрабязна.

      I яна зноў патэпала да крэсла, да штодзённых панчох.

      …Увечары Андрэй спусціўся ў галоўны пакой узрушаны, з чырвонымі павекамі. Рукапіс ён пакінуў у сябе, перачытаць уначы.

      Маці толькі што прымусіла бацьку легчы адпачыць. Сядзела з кнігаю пад лямпаю. Мяккі жаўтаваты круг падаў на старонкі, на вузкую руку, на пасму калісьці цёмных, а цяпер напалову пасівелых валасоў.

      Прыўзняла на сына цёмныя, зусім яшчэ маладыя вочы.

      – Прачытаў?

      – Так, – Андрэй моўчкі сеў у другое крэсла, – гэта жахліва, ма.

      – Што ж, яны ведалі, на што ідуць.

      – I я іх вельмі люблю за гэта, – глуха сказаў Андрэй.

      Мне здаецца, – не слухаючы яго, сказала маці,– усё гэта ад хворага сумлення. I я вельмі баюся за цябе. Ты занадта іхні. I зусім не стрыманы. Бацькавай сілы ў цябе няма. Ты знойдзеш нешта. Яму можна будзе аддаць частку сваёй душы. А ты аддасі ўсяго сябе. Да канца… Усё адно, што гэта будзе: справа, вершы. А можа, жанчына.

      – Не трэба, – сказаў Андрэй. – Алёнка ўсё ж была калісь. Маці маўчала.

      – Ты тады быў амаль хлопчыкам, – сказала яна, – а цяпер ты мужчына. I гэта значна больш складана.

      – У мяне былі другія, – сказаў Андрэй.

      – Ведаю. Але ты нікога не кахаў. Ты сілком затрымаў сябе. I цяпер, калі гэта выбухне, – будзе вялікі пажар. Дай бог толькі, каб гэта была дзяўчына, вартая кахання. Толькі гэтага і прашу ў жыцця… Часам я думаю, што добра было б, каб ты ўсё жыццё кахаў тую бедную дзяўчынку. Знайшоў бы сабе дзяўчыну друга, якая паважала б тваю памяць пра яе, і спакойна пражыў бы з ёю век.

      У адным кутку яе рота з’явілася раптам зморшчынка: цень лёгкай усмешкі.

      – Але потым я ўспамінаю, што лёс даў мне такое няшчасце, як сына-паэта. I я разумею, што ўсё гэта – марныя думкі.

      Андрэй і маці сядзелі моўчкі. Вецер, што ўзняўся надвячоркам, цяпер ужо добра свістаў і роў за сцяною. Было чуваць, як пепінка, сілячыся ўцячы ад яго пякуча-халодных абдоймаў, часам ціха скрабалася ў акно, у марнай надзеі схавацца ад зімы, счакаць на вясну, адчуць, як той самы вецер стане пяшчотным і мяккім.

      – Ма, – перарваў маўчанне Андрэй, – можа быць наша Горава нашчадкам таго чалавека