Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.



Скачать книгу

зваротным шляху з Мафекінга. Не было месяца. Зоры неяк нераўнамерна асвятлялі дарогу, забітую пушкамі, спалоханымі коньмі і людзьмі ў адчаі. Вельд[46] дрыжаў пад ударамі капытоў збянтэжаных атрадаў. Зоры глядзелі на гэтае відовішча, што было змрочным сведчаннем руйнавання нацыі, яны глядзелі на рулі маўзераў, што першы раз страцілі Трансвааль.

      Безумоўна, я, як бур Рэспублікі, ведаў свой доўг. Ён палягаў у тым, каб апынуцца як мага далей адтуль, ад таго месца, дзе я апошні раз бачыў на заходзе сонца ангельскую артылерыю. Астатнія буры таксама ведалі свой доўг. Нашыя каманданты[47] і вельдкарнэты вельмі рэдка аддавалі загады. І нягледзячы на тое, што я скакаў вельмі хутка, быў адзін юнак, які скакаў яшчэ хутчэй. Ён увесь час трымаўся перада мной. Ён скакаў так, як мусіць скакаць бур, калі яго можа зачапіць выпадковая куля, – з нізка апушчанай галавой, амаль абняўшы рукамі шыю каня.

      Гэта быў Стэфанус, малады сын Флорыса ван Барнэвелта.

      Крыху пазней, калі нашыя камандзіры паспрабавалі зноў прывесці атрады ў парадак, было шмат нараканняў і незадаволенасці. Урэшце яны загадалі нам зрабіць прывал. Але большасць сярод нас лічыла гэта дурасцю. Асабліва зважаючы на тое, што стральба дагэтуль не сунялася – усюды раздаваліся бессістэмныя стрэлы, і мы не маглі зразумець, ці далёка тыя ангельцы, што пераследуюць нас у цемры. Больш за тое, атрады рассеяліся ў самых розных кірунках, а таму сабраць іх раней, чым скончыцца вайна, здавалася справай безнадзейнай. Стэфанус і я спешыліся і стаялі ля коней. Хутка вакол нас сабраўся вялікі натоўп. У святле зор людзі выглядалі прывідна і дзіўна. Некаторыя стаялі ля сваіх коней. Іншыя сядзелі на траве наўзбоч дарогі. Ад нашых афіцэраў ішлі загады: “Vas staan, буры, vas staan!”[48]

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      “Чырвоны карак” (ад афр. “rooinek”) – пагардлівая мянушка, якой буры называлі ангельскамоўных жыхароў Паўднёвай Афрыкі, часцей за ўсё ангельскага паходжання. Шыі салдатаў брытанскага войска моцна згаралі, бо каскі кепска абаранялі іх ад сонца.

      2

      Дэвертсдорп – маленькі гарадок у правінцыі Фры-Стэйт (гл. каментар ніжэй). З 1890 году атрымаў самакіраванне і быў пераназваны ў Дэвет.

      3

      Санас-Пост – адзін з баёў Другой англа-бурскай вайны (1899–1902). 31 сакавіка 1900 году ангельскі кавалерыйскі атрад з палкоўнікам Бродвудам на чале быў атакаваны бурамі пад кіраўніцтвам Крысціяна Рудальфа Дэ Вета. Бродвуд змог вырвацца з засады, але страты ангельцаў былі вельмі вялікія.

      4

      Дум-дум – куля з няпоўным



<p>46</p>

Вельд (veld) – паўднёваафрыканскі стэп (афр.).

<p>47</p>

У Паўднёвай Афрыцы камандантамі ў ХІХ і пачатку ХХ ст. называлі камандзіраў атрадаў.

<p>48</p>

Vas stаan! – Стаяць! (афр.).