Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік). Уладзь Гарбацкі

Читать онлайн.
Название Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)
Автор произведения Уладзь Гарбацкі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-0-9567951-4-4, 978-0-9567951-5-1



Скачать книгу

ўвесну ў марцовы пэрыяд, а круглы год і робім гэта перадусім і часьцей дзеля асалоды, а ўжо потым дзеля працягу чалавецтва. А таму гейнасьць чалавека, хоць калі‐нікалі мы канстатуем і ў вышэйшых жывёлаў падобную тэндэнцыю, зьяўляецца выбарам, здабыткам чалавечай, вышэйшай эвалюцыі. І чым далей мы адыходзім ад жывёльнасьці, тым прасьцей і ясьней робіцца выбар на карысьць гейнасьці.

      Таму гэтая казка, якая ў шматлікіх мясьцінах плянэты абавязкова перакінулася б страшнай прозай, трагедыяй, застаецца ў нас усё ж‐такі пакуль казкай, бо мае добрую канцоўку: ўсе добрыя героі застаюцца пры жыцьці, а дрэнныя маюць сілу і ўплыў толькі там і тады, калі ім дазваляецца пранікнуць у страхі, слабасьці добрых герояў. Таму, не дазваляйце руйнаваць сваю казку, не запрашайце ў яе староньніх, не давайце ім весьці рэй. Быць шчасным ці няшчасным геям – усё залежыць цяпер толькі ад вас.

      Паштоўка

      У памяць пра Станчыка

      Насуперак вясновай халепе, дрэнным настроям і дробным турботам, насуперак чаканьням і плянам, якія гэтак лёгка руйнуюцца простым выпадкам, насуперак будучым трагедыі, роспачы і сьлязам ляцела простая паштоўка з выявай полацкай Сафійкі, нават не ўкладзеная ў капэрту, у Менск да яго, каб нагадаць аб каханьні, што нарадзілася некалькі месяцаў таму і, якое зьнітавала адно віцебскае жыцьцё з яшчэ аднім менскім. Простая паштоўка ляцела з паштовым цягніком: дзякуючы прыгожай і сьвежай выяве Сафійкі ніхто не адважваўся на сарціроўцы перавернуць яе і нахабна прачытаць чужынскі тэкст, а можа паштаркі-сарціроўніцы праз безьліч уласных праблемаў проста прагледзілі яе, не ўтыркнуўшыся ў чужынскае пасланьне? А варта было б спыніцца на хвілю, забыцца на ўласныя глупыя праблемы, перавернуць паштоўку й апусьціцца ў княства, хай сабе і чужынскага каханьня, дзе нейкі ён страшэнна сумаваў за нейкім іншым ім. Але ж праблемы зьелі нашых людзей, таму сьмелая і шчырая паштоўка з полацкай Сафійкай без перашкодаў працягвала свой шлях. Ляцела яна, бы боскае пасланьне, абароненая ад усіх нечаканасьцяў і, як меркаваў ён, віцебскі, абавязкова шакуе яго, менскага, сваімі нахабнасьцю і «непрыстойнасьцю». Бо ён, менскі, жыў, імкнучыся, усё зрабіць «прыстойна», каб укрывай божа не парушыць спакою іншых, хай і не на карысьць уласных жаданьняў. Як і меркаваў ён, віцебскі, ягоная паштоўка без капэрты адразу прыцягнула ўвагу яго, менскага, які літаральна аслупянеў ля скрыні. Азірнуўся, ці ёсьць хто побач, памацаў звонку кішэні, дзе ключы і акуратна адамкнуў скрыню, адкуль на яго адначасова сарамяжліва і гэтак «непрыстойна» паглядала Сафійка.

      Але неяк млява ён узяў паштоўку, пасланую мілым віцебскім ім, не кінуўся нэрвова чытаць, як адылі, што ж пісаў ён, а моўчкі падыбаў да дзьвярэй. Машынальна ўтыркнуў нечытаную паштоўку ў блякнот і накіраваўся ў парк. Там на мокрай лаўцы, чаго ён проста не заўважаў, навала бэзавага паху атакавала яго. Аднак і гэтае цудоўнае праігнараваў ён: ані брыдасная вільгаць, ані прыемны гальваністы бэзавы пах не краналі