Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік). Уладзь Гарбацкі

Читать онлайн.
Название Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)
Автор произведения Уладзь Гарбацкі
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-0-9567951-4-4, 978-0-9567951-5-1



Скачать книгу

людзей, якім не дадзеная, не падараваная казка, ці, проста кажучы, выбар быць самім сабою. Я меў гэты выбар, я скарыстаўся ім. Мяркую, я належу да прывілегаваных, шчасьцьліўцаў. Ці не таму я цяпер і пішу, сьведчу?

      Але, канечне, сумненьні, хістаньні, пэўныя страхі паўставалі і ў нашу маладосьць. І калі раптам я баяўся сваіх фантазмаў, на дапамогу часьцяком прыходзілі памагатыя звонку. Сьмешна, дзіўна, але так было: заходнія музыкі, фільмы так проста, адкрыта, хоць спачатку ў малой дозе, а потым з кожны годам усё ў большай дэманстравалі, адкрывалі вобразы геяў, лесьбіяк, вобразы адкрытых, публічных і шчасных параў геяў, напрыклад. Поп‐сьпявакі ды сьпявачкі калі‐нікалі ў кліпах малявалі чароўных прынцаў, а ня толькі прынцэсаў, якія дамінавалі ў нашых беларускіх казках і стэрэатыпах.

      І, наадварот, калі бракавала вонкавых арыентыраў, зачэпак, прыкладаў, ідэалаў, мадэляў для маладога гея (а іх па‐просту не было і няма ў Віцебску, напрыклад), я знаходзіў іх нечакана ўнутры сябе. Цела маё ня спала, пачынала раптам размаўляць са мною жаданьнямі, імпульсамі, патрабаваць невядомага, спатолы. То думкі, разважаньні аб будучыні зьнячэўку малявалі непрызнаную пакуль у нас рэчаіснасьць: я йду, напрыклад, за руку зь нейкім невядомым мне пакуль вабнявікам. То зьнянацку, ужо насамрэч, на фота я заўважаў сымпатычны, нібы на мяне глядзелы твар майго таварыша, зь якім, бачна, я ня проста таварышаваў, але зь якім нас зьнітоўвала нейкая повязь. Тады як уся кляса разам з настаўніцай былі перакананыя ў тым, што я закаханы ў Волю, насамрэч, каханьне, калі так можна сказаць пра дзяцінскую любоў, бегла ў бок Руслана.

      Зрэшты, аднаго разу, даклaдней, аднаго ранку, абуджанае маладое і непаслухмянае цнатлівае цела сасьпела да нечага, сасьпела да ажыцьцяўленьня фантазмаў. І перадусім нутраная патрэба штурхнула мяне выбраць гейнасьць. Без дакладнай веды, хутчэй па інтуіцыі, ведай унівэрсальнай я ведаў, што рабіць далей. Я зразумеў выразна, што хачу, магу, умею. Зразумеў, хто я і кім буду да скону. Зразумеў, што выбар канчаткова зроблены мною. Прыгадваю той казачны лёсавызначальны ранак, як адзін з цудаў жыцьця. Прыгадваю з піетэтам, гонарам і шчасьцем, з усьмешкаю. Падлеткам я зразумеў, што я беларус, што я заўсёды змагу схавацца ў сваёй казцы, ў бабулі, да ўсяго я зразумеў, што прыемна і важна мне ведаць ня толькі бабулькаву мову, але і ўласнае цела, цела іншага чалавека – мужчыны.

      Казка яшчэ і таму, што ў адрозьненьне ад прозы ці нават жуды, у якой жывуць многія сучасныя геі‐суайчыньнікі, я першапачаткова ўсьвядоміў уласную гейнасьць выключна ў пазытыўным сьвятле. Усьвядоміў, выбраў і прыняў мадэль жыцьця, якая будзе будавацца вакол іншых, у ідэале – вакол іншага мужчыны.

      Нейкі хлопец стане маёй казкай! Так марыў, думаў я. І прыгэтым, зазначу, кабета зусім не пасунулася далей ці ніжэй у гіерархіі каштоўнасьцяў і прыярытэтаў. Ніколі не апускаўся я ў жанчынанянавісьць, у якую ўвальваюцца многія мужчыны, геі ў тым ліку. Проста інтымнае жыцьцё я зьвязваў з мужчынамі, усё астатняе з усімі