Название | Сланы Ганібала (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Арлоў |
Жанр | Зарубежная публицистика |
Серия | |
Издательство | Зарубежная публицистика |
Год выпуска | 2005 |
isbn | 978-985-6701-79-1 |
А празь дзень да цябе зьявіцца нацыянальна заклапочанае дзяўчо з даўжэзным сьпісам подпісаў: не за тое, каб паставіць на ялцінскай магіле прыстойны помнік бяз зорачкі, а за тое, каб раскапаць паэтаву магілу і, хоць ён ніколі нас пра гэта не прасіў («I разрытаю магілай вее сумна на мяне…»), прывезьці Багдановічавы косьці ў Менск.
Ты будзеш марудзіць, перачытваючы знаёмыя прозьвішчы, і дзяўчо пакрысе пачне пазіраць на цябе, як на ворага беларушчыны. І ты, слабы чалавек, ня вытрымаеш і паставіш подпіс. Візытантка з палёгкаю пацягне паперу на сябе, але ты не аддасі і дапішаш побач з подпісам: «Калі Беларусь будзе Беларусьсю».
Дзяўчо падзякуе й пойдзе, цешачыся ад усьведамленьня значнасьці свае місіі. Ёй будзе няўцям, што калі Беларусь сапраўды стане Беларусьсю, ніхто і не надумае прыходзіць на паэтавыя магілы ня з кветкамі, а з рыдлёўкай.
Сьцягі над горадам
Гераічны абразок часоў незалежнасьці
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
ПАЭТ I БАРД Сяржук Сокалаў-Воюш;
СТАРШЫНЯ ПОЛАЦКАЕ РАДЫ БНФ Анатоль Кулік, асуджаны за бел-чырвона-белы сьцяг у гады перабудовы; СЯБРА ПАЭТА I БАРДА дый усіх астатніх Базыль Храмцоў, асуджаны за тое самае ў тыя самыя гады;
КАРЭСПАНДЭНТКА абласной газэты «Народнае слова» Ларыса Малашэня;
АЎТАР гераічнага абразка;
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ тав. Камароў; вахцёрка, міліцыянты, людзі ў цывільным.
Дзея адбываецца перад будынкам Полацкага гарсавету, у ягоных нетрах, а таксама на гарышчы і даху.
Субота, трэці дзень, як сэсія Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы Дзяржаўны сьцяг.
Над гарсаветам ціхамірна лунае чырвона-зялёны, сярпаста-малаткасты, бальшавіцка-мусульманскі «флаг» БССР.
У выпадку сцэнічнага ўвасабленьня твору можа гучаць Дзяржаўны гімн БССР або папулярная народная песенька: «Зьлева молат, справа серп – Гэта наш савецкі герб. Хочаш жні, а хочаш куй – ўсё адно палучыш х…»
Пяцёра першых дзейных асобаў зь бел-чырвона-белым сьцягам шпарка падымаюцца па сходах і заходзяць у кабінэт намесьніка старшыні гарсавету тав. Камарова, які ў выхадны дзень дбае пра палачанаў на сваім працоўным месцы.
СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. Спадар Камароў…
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (зацкавана азіраецца, магчыма, думае, што яго прыйшлі забіраць). Что такое?
ПАЭТ I БАРД. Чаму гарсавет не выконвае пастанову Вярхоўнага Савету пра Дзяржаўны сьцяг?
НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (відавочна супакойваючыся). Какой пастановы? Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе). Будет