Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Читать онлайн.
Название Сланы Ганібала (зборнік)
Автор произведения Уладзімір Арлоў
Жанр Зарубежная публицистика
Серия
Издательство Зарубежная публицистика
Год выпуска 2005
isbn 978-985-6701-79-1



Скачать книгу

I не памыліўся. Сустрэўшы мяне днямі (хацелася напісаць: на вуліцы, але буду шчыры – у бары менскага Дому літаратара, дзе ўвесь час сядзіць паэт А. Сыс), маэстра з пачуцьцём, так бы мовіць, нацыянальнага задавальненьня, усьцешана паведаміў, што ў ягоныя абдымкі (відаць, паводле тэорыі імавернасьці) пачалі ўжо трапляць і нацыянальна сьвядомыя прадстаўніцы прыўкраснай, як пісаў Караткевіч, паловы нашага народу.

      На двары ўсчынаецца крык, і я падыходжу да вакна. Вакол жоўтае цыстэрны зь півам (па-мясцоваму – сьвінаматка) віруе натоўп (па-мясцоваму – пленум). Мой сусед, ужо яўна й даўно разьмяняўшы пазычаны чырвонец, адпіхвае ад цыстэрны старога зь бітончыкам.

      – Подумаешь, удостоверение! У нас у каждого по десять удостоверений! У меня вон дед – герой борьбы за советскую власть. Врагов народа от справедливого гнева товарища Сталина в ГУЛАГе охранял! А другой дедуля у Булак-Балаховича за наше светлое будущее боролся. Националист проклятый! А ты ко мне со своим удостоверением лезешь. Я тебе русским языком сказал: сховай удостоверение!

      Вяртаюся да стала, каб дапісаць апошнія словы.

      Мяркуйце самі, як абышліся б са мною продкі-крывічы.

      А з вамі, шаноўныя?

      Думаю, шанцы ў нас прыблізна аднолькавыя.

      А таму – ці не паспрабаваць скласьці радавод і вам?

Чэрвень, 1990

      За бугром, за рэчкай

      Вугорскі дыярыюш

      Рэчка гэтая – Тыса. Пра яе распавёў нам некалі савецкі пісьменьнік А. Аўдзеенка. Зь дзяцінства засталося ўражаньне: плюнеш над Тысаю – абавязкова трапіш ці ў бандэраўца, ці ў шпіёна, ці ў чэкіста або ў якога іншага чалавека асобага складу. Гэта на нашым баку, а што на іхнім – і ўявіць было боязна.

      Апанаваны ўспамінамі, стаю над Тысаю й рыхтуюся да мытнага агляду.

      Там, за рэчкаю, – Вэнгрыя, Вугоршчына.

      Першае, што заўважаеш, трапіўшы ў Вугоршчыну, – мадзяры гавораць, пяюць песьні, вучаць дзяцей і моляцца ў храмах на сваёй мове. Ужо за адно гэта яны вартыя больш людзкага жыцьця, чым беларусы.

      У Дэбрэцэне, першым вугорскім горадзе на шляху нашай менскай турыстычнай групы, мы прачынаемся 15 сакавіка, на ўгодкі вызваленчага паўстаньня 1848 году, задушанага войскамі царскай Расеі – жандара Эўропы.

      Дзень, зразумела, непрацоўны. На грудзях у кожнага сустрэчнага трохкалёрныя значкі ды стужачкі, у руках дзяцей і дарослых – чырвона-бела-зялёныя сьцяжкі. Сотні гараджанаў з кветкамі вакол помніку Шандару Пэтэфі, верш якога «Нацыянальная песьня» стаўся гімнам паўстаньня. Пачынаю лічыць уторкнутыя ў газон нацыянальныя сьцяжкі. На трэцяй сотні зьбіваюся. (25 сакавіка, у дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, я падышоў у Менску да помніку аўтару «Пагоні». На голым п’едэстале дагнівалі тры гвазьдзікі.)

      Сьцягі – над кожнымі дзьвярыма, на гаўбцах, у вокнах. Падкрэсьлена будзённы толькі адзін будынак. Мо тут жывуць нашчадкі Габсбургаў, супраць якіх паўставалі мадзяры? Не, гэта генэральнае консульства СССР.

      Відаць,