Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн.
Название Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Жанр Исторические детективы
Серия
Издательство Исторические детективы
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-58-5



Скачать книгу

не надта кідаецца ў вочы, дзявіца паскардзілася татухну, што прымудрылася выдаткаваць увесь свой бюджэт, хаця месяц ледзь паспеў пачацца.

      – Я магу запісваць табе на вексель у лік пасагу, darling, – з бязвінным выглядам прапанаваў Канстанцін Мікалаевіч.

      Аднак яго дачка запратэставала, бо з такім поспехам ёй пагражала застацца ўвогуле без якога-небудзь пасагу, нават татухнава лесапілка не выратуе, тым больш што галоўны інжынер зараз знаходзіўся ў турме і яго далейшы лёс пакуль нікому не быў вядомы. Але ж гэта панна Пракшына ўсётакі вырашыла абдумаць заўтра: з-за расчаравання ад гульні ды трохі задужага для яе напою творчыя намаганні цалкам рассеяліся. Палічыўшы, што за ноч назіранні ў яе галаве толькі самі сабою сістэматызуюцца, Яўгенія Канстанцінаўна пусціла Тэдзі занырыцца ў коўдру, чаго ў Менску ніколі яму не дазваляла, і забылася моцным сном.

      Wielki. 6 wieraśnia 1875 goda, niadziela

      Chciałabym wiedać, jak farmujucca czaławeczyja sny. Szto mianawita upływaje na tyja wobrazy, jakija zjauliajucca, pakul my adpaczywajem? Jak adbywajecca adbor najgałouniejszago dy ci ż heta sapraudy naigałouniejszaje albo tolki toje, szto uraziła bolsz za astatniaje? Adnak tady mnie całkam niezrazumiela, jakoje daczynieńnie da usiago majuć those abominable mustaches, bo adzinaje, szto zaraz (a taksama i uczora – u hetym nie moża być nijakich sumniewau!) zajmaje maje dumki – dyk zabojstwa niewiadomaga chaławieka i tyja akalicznaści, jakija da tago prywiali. Napewno, tut musić być niejkaja ułasnaja logika, kali tolki jakaja logika magczymaja u snach. Spadziajusia, kiedykolwiek budzie wydadziena hruntounaja kniga na takuju temu, z tłumaczeńniami nawukowymi bez tych głupstwau, szto zazwyczaj nadajuć żanoczym snam. Ale, mabyć, prosta winny whiskey?..[36]

      Раздзел IV

      Панна Пракшына была ў разгубленасці, а таму сердавала гэтай раніцай значна горш за папярэдні дзень. Насуперак ейным чаканням назаўтра атрымаць яснае ўяўленне пра прычыны і следствы таямнічага злачынства, прачнулася яна не толькі з болем у галаве, але ж і з думкамі зусім іншага складу. Усю ноч ёй з’яўляўся не хто іншы, як учарашні спадарожнік па цягніку – Падгорскі. Зух нахабна падміргваў ёй, варушыў пухнатымі вусамі ды ўвогуле паводзіўся так, што каб не быў гэта сон, дык даўно б атрымаў, як учора пагражаўся губернскаму сакратару татухна, па сваіх самазадаволеных фізіягнамічных рысах. Праўда, пакуль спала, нашая дзявіца гэткай непрыхільнасці зусім не выяўляла, і нават наадварот, што вельмі абурала яе цяпер, у чуйным стане.

      Разбудзіў жа яе Тэдзі, які ўзяўся бессаромна гойсаць наўпрост па падушцы Яўгеніі Канстанцінаўны, намагаючыся давесці да сумлення гаспадыні, што няшчасны pies мае права на свабоду перамяшчэння – саскочыць з высокага ложка сам, нягледзячы на баявітасць, ён пабойваўся.

      – Адчапіся, Тадзік, – прабуркатала панна Пракшына, захінуўшыся ад сабакі локцямі, і тут жа спахапілася: прыкрае супадзенне імёнаў надало выразнасці зданям, з дужых абдоймаў каторых яна толькі што вырвалася.

      З цалкам пазбаўленым вытанчанасці крахтаннем Яўгенія Канстанцінаўна выкараскалася з ложка, спусціла на падлогу гадаванца ды, паціраючы лоб, патупала да вокнаў. Адвесіўшы цяжкую штору, дзявіца хваравіта здрыганулася ды ўтаропілася з-пад набрынялых за ноч павек на вуліцу: у аблічча ёй біла занадта яркае сонца, якое ўжо знаходзілася значна вышэй, чым яна меркавала. Панна Пракшына пахмурна перавяла позірк на збан і шклянку, якія месціліся на століку побач, ды, спісаўшы свае пакуты на шараговае dehydration[37], наліла сабе



<p>36</p>

Падрабязней чытач можа азнаёміцца з гэтым запісам ад 6 верасня 1875 года ў адмысловым раздзеле «З журналаў панны Пракшыной» (гл. напрыканцы  кнігі).

<p>37</p>

абязводжванне (анг.)