Пярэваратні ў пагонах і без. Сяргей Пляскач

Читать онлайн.



Скачать книгу

нспектар ДАІ!.. І такі ж упарты, зацяты, прынцыповы – хоць плач!

      Як толькі пабудавалі новую кватэру ды перабраліся ў яе з інтэрната, думаў Толік, што толькі цяпер жыццё і пачынаецца. А сталася наадварот: усё лепшае засталося на тых чатырнаццаці квадратах, на якіх цэлых дзесяць гадоў туліліся разам з жонкаю і дзецьмі.

      Цяпер не пасядзіш увечары з мужыкамі, не пакаштуеш халодненькага піва з вяленым шчупачком, не пагаворыш, як раней, пра жыццё, пра мінулае: школу вучылішча, войска…

      Самы прыемны ўспамін Мікалайчыка – пра войска! Сорам прызнацца, але нават жаніцьба і нараджэнне дзяцей не прынеслі Толіку столькі радасці, колькі паўтара года службы! Там ён пачуваўся як рыба ў вадзе, быў аўтарытэтам, паважаным чалавекам, маладыя яго больш за камандзіра батальёна баяліся! Старшы сяржант, намкамузвода[1] вадзіцеляў – не жартачкі! Ён ведаў як і ўмеў нагнаць страху на падначаленых. Сам камбат, падпалкоўнік Шавялёў, не раз Мікалайчыку падзякі выносіў ды іншым у прыклад прыводзіў.

      Эх, дурань дурнем! Дарма на звыштэрміновую не застаўся! Прапаноўвалі ж! А гэта таксама не абы-што: не кожнаму такі гонар выпадае! Зараз бы ў сталіцы жыў, мабыць, ужо да старшага прапаршчыка даслужыўся, а мо і акадэмію скончыў, стаў афіцэрам…

      А так хто ты цяпер, Мікалайчык? Самы звычайны шафёр! Вадзіла з бруднымі пазногцямі ў пазаштатнай правінцыйнай перасоўнай механізаванай калоне! Вось ты хто!

      Раней пасля працы хоць нейкая аддуха была, а цяпер гэты сусед паганы! Як толькі сустрэне – адразу: не піў? Ану, дыхні! Добра, калі Мікалайчык на працы, за рулём, тады яго, інспектара, права, а то дзе ж гэта бачана, каб пешага даішнікі на алкаголь правяралі!

      Праўда, ведае Толік, што яму пярэчыць не выпадае, сам вінаваты: злавіў яго той паганы капітан, як толькі яны сталі суседзямі. За стырном злавіў пасля ўчарашняга. Каб на тры гады правоў пазбавіць, якраз хапала праміляў тых. Ён і забраў тады пасведчанне вадзіцельскае ў Мікалайчыка, і да базы машыну загадаў падначаленаму лейтэнанціку адагнаць…

      Ішоў у той дзень Толік дадому, а ногі бы ватныя раптам сталі: дзе працу знайсці, як крэдыт за кватэру новую выплачваць, жыць за што?! Ён жа нічога і не ўмее, акрамя як самазвалам кіраваць.

      Жонка, як наўмысна, была дома, здзівілася дужа, чаму ён так рана прывалокся з працы. Толік не вытрымаў: пачаў праклёны на адрас суседа выкрыкваць, які ён паскуднік, мярзотнік, кар’ерыст…

      Мікалайчык і сам не разумеў, што яго болей раз’юшыла: ці тое, што без правоў застаўся, ці тое, што забраў іх гэты, такі паспяховы і правільны ў параўнанні з ім.

      «Гэты» быў гады на два малодшы за Толіка. І хоць яны вучыліся ў адной школе, Мікалайчык не мог упэўнена сказаць, што памятае яго: ну, соўгаўся там нейкі зацюканы і соўгаўся сабе… Можа, ён і не зацюканы зусім быў, але Толіку лепей уяўлялася, што быў тады гэты Юрка Белы ці не апошні вучань у школе.

      А цяпер паглядзіце, як акрыяў: намеснік начальніка раённай ДАІ, людзьмі кіруе, усіх вадзіцеляў у мястэчку запалохаў, інакш, як Юры Уладзіміравіч, яго ніхто і не называе!

      Толік тады так і крыкнуў Алене сваёй, быццам апошні аргумент, што ён ні ў чым не вінаваты:

      – Майго імя па бацьку ніхто не ведае!

      Жонка не стала надта зласловіць, што яна не раз папярэджвала яго, што раней ці пазней гэтым усё скончыцца, што ва ўсім вінаваты ён сам і толькі ён: піць меней трэба. А сусед адно выканаў сваю работу, і ўсё! За тым дзяржаваю і пастаўлены на гэтую пасаду.

      Надзіва спакойна і памяркоўна Алена пачала разважаць, як вярнуць правы.

      Самым відавочны рашэннем, як для ўсіх, было – даць Беламу хабар. Але што даць, калі за душою капейкі няма?! Ад зарплаты да зарплаты жылі Мікалайчыкі ды любой дапамозе бацькоў былі радыя. Крэдыты ж на хабар пакуль не дадумаліся даваць. А ў такой сітуацыі даваць трэба шмат: гэта ж не пераход вуліцы ў недазволеным месцы…

      Алена паставіла на вушы ўсіх сваякоў ды сябровак і да вечара назбірала цэлых пяць соцень амерыканскіх даляраў!

      Ніколі ў жыцці раней столькі валюты жанчына ў руках не трымала. Здавалася, гэтыя шалёныя грошы аж смыляць у руках. Яна не ведала, куды іх пакласці, у што загарнуць, а самае галоўнае – не ўяўляла, як іх аддаць суседу: гэта толькі на словах так проста – даць хабар…

      Спачатку яна думала пераняць Юрыя Уладзіміравіча ў пад’ездзе, але, калі ўбачыла, што ён набліжаецца да дому, у апошнюю хвіліну разгубілася і не наважылася. Інспектар схаваўся ў сваёй кватэры.

      Толік паспрабаваў быў паабурацца яе сарамлівасцю, але, калі Алена ў адказ прапанавала яму самому аднесці інспектару грошы, адразу заткнуўся.

      У рэшце рэшт выбару не было, і недзе праз гадзіну Алена ўсё ж пазваніла ў дзверы суседзяў. Яна разлічвала, што папросіць інспектара выйсці ў калідор і там ужо як-небудзь усуне яму тыя пякучыя амерыканскія паперкі. Але дзверы адчыніла гаспадыня, і Алене давялося ўпершыню самой пераступіць парог суседскай кватэры: як бы яна растлумачыла жанчыне, з якой толькі віталася пры сустрэчы, навошта ёй спатрэбіўся яе муж…

      Раніцою сусед сам прынёс правы Мікалайчыку і папярэдзіў, што цяпер



<p>1</p>

Намкамузвода – намеснік камандзіра ўзвода.