Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Зміцер Дзядзенка

Читать онлайн.
Название Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя
Автор произведения Зміцер Дзядзенка
Жанр Исторические детективы
Серия
Издательство Исторические детективы
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-44-5



Скачать книгу

ўзровень мясцовых паэтаў будзе яшчэ ніжэйшы, чым тое, што публікуюць у сталічных газетах. Калі б яны пісалі лепш за менскіх паэтаў, у сталічных газетах друкавалі б іх, а не цяперашніх, хіба не? Псаваць сабе вечар кепскімі вершамі ён не хацеў.

      Угаварыла яго Валянціна, бо падчас закаханасці з мужчыны можна не толькі вяроўкі віць, але яшчэ і завязваць яго какетлівым банцікам. Па яе словах, на вечарыне Антону мусіць спадабацца, бо там чакаецца штосьці незвычайнае і вельмі блізкае яму па духу. І да таго ж, трэба ўдзельнічаць у культурным жыцці горада!..

      На вечарыну яны прыйшлі не дужа рана, але месцы ім усё ж дасталіся сядзячыя: пасада Валянціны дазваляла ёй скарыстацца такой магчымасцю. Антон усім сваім выглядам паказваў: я сюды прыйшоў толькі дзеля цябе, бо ад падзеяў на сцэне не чакаю для сябе нічога цікавага або прыемнага. І выступоўцы не падманулі чаканняў Хлюдзінскага. Некалькі маладых хлопцаў у талстоўках чыталі свае вершы, у якіх неба і далечы то блішчалі пурпуровасцю, то імгліліся лілёвасцю, а час абавязкова бурапеніў. «Калектыўны Ясенін мясцовага разліву. Дробная тара для маламаёмаснага насельніцтва», – прабурчэў Антон ціхенька, каб пачула толькі Валянціна. Яна ціхенька пырснула.

      Потым вядоўца абвясціў, што зараз выступіць адзін з найбольш яскравых аршанскіх паэтаў – Уладзіслаў Гарбылоўскі. На сцэне з'явіўся чалавек у накінутым на плечы пінжаку. Левую руку ён трымаў у кішэні нагавіцаў, што надавала яму заліхвацкі выгляд, быццам малады чалавек прыйшоў на танцы. Хлюдзінскі падумаў, што яго чакае чарговая порцыя ясеніншчыны, але памыліўся: новы паэт чытаў вершы «пад Маякоўскага». Мяркуючы па ўсім, запісваў ён свае вершы таксама ў стылі маскоўскай славутасці – «лесвічкай». Прынамсі, пры чытанні ён рабіў паміж словамі кароткія паўзы і энергічным узмахам правай рукі адсякаў чарговую прыступку-слова.

      Раніца

            кастрычніка

                  крывавая

      Акрывавіла

            пялёнкі мае

                  крывёю…

      Публіка вітала Гарбылоўскага больш горача, чым папярэдніх. Валянціна таксама з радасцю пачала пляскаць у ладкі. А Хлюдзінскі зусім засумаваў:

      – Ты ж абяцала, што мне таксама будзе цікава…

      – Калі абяцала, то будзе, – на яе вуснах з'явілася хітраватая ўсмешка. – Але ж пакажы сваю цярплівасць.

      Наступным выступоўцам быў абвешчаны Алесь Вечар, і Антон напружана засоп: паэтычныя псеўданімы яму не вельмі падабаліся праз сваю штучнасць і напышлівасць.

      Але раптам менавіта гэты малады хлапец у клятчастай кашулі і пры гальштуку прачытаў верш пра восень-румзу, які так агаломшыў Хлюдзінскага.

      Пасля гэтага быў абвешчаны выступ выкладчыка Горацкай акадэміі Юркі Гаўрука. Хударлявы малады чалавек са знешнасцю тэатральнага прыгажуна выглядаў так, быццам прыйшоў выступаць не перад жыхарамі невялікай Воршы, а як мінімум перад парыжскай багемай: чорны пінжак, белая кашуля, гальштук-мятлік. «Пераклад санетаў Уільяма Шэкспіра», – абвясціў ён і пачаў дэкламаваць:

      Цяпер мяне