Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Читать онлайн.
Название Праклятыя госці сталіцы
Автор произведения Альгерд Бахарэвiч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6808-68-2



Скачать книгу

анёл. Аднак я дапускаю, што пры пэўным поглядзе на рэчы гэтае места (не такое ўжо, трэба сказаць, вялікае – даводзілася мне бываць і ў гарадох паболей) цалкам можа падацца бязьлюдным. Нічога дзіўнага. Людзі, людзі… А мы з вамі хто? Ня трэба так скептычна ставіцца да сваіх суайчыньнікаў – сярод іх трапляюцца вельмі дастойныя асобы. Спадзяюся, вы ня гадзілі на вуліцах і выкідалі недапалкі выключна ў сьметніцы? А то вашая адзінота тут ніяк ня можа служыць апраўданьнем для таго, каб какаць на праезджую частку. І раз ужо мы з вамі тут толькі ўдвух, як вы мне распавялі толькі што, то раю вам выкінуць гэта (Другі паказаў на пісталет) або схаваць да лепшых часоў. На ваш горад я зусім не прэтэндую, мне патрэбныя адно некалькі дзясяткаў квадратных мэтраў. І хочацца верыць, што ні ў якім выпадку вы не зьбіраліся страляць па чароўных катах, якіх, я бачу, у гэтым месьце вялікае мноства.

      Пакуль Даражок, ня верачы сваім вушам, слухаў гэты зусім спакойным тонам прамоўлены маналёг, Другі прысеў на край фатэлю, пазяхнуў і раздражнёна дадаў:

      – Людзі, людзі… Мяне мала хвалюе, ці маюцца яны тут. Мне трэба, каб яны зьявіліся Там…

      Ён махнуў рукой у вакно, потым цапнуў з-за галавы Даражка адрасную кнігу й таропка яе пагартаў.

      – Там… На вуліцы Ўзорнай, 2. Мне гэта вельмі трэба. Дарэчы, вы ня ведаеце: кавярня пад назваю “Вавёрачка” у цэнтры гэтай вашай Нінэвіі ўсё яшчэ існуе? Вы не спалілі яе, часам, у імгненьне трыюмфу чалавеканенавісьніцтва? Не? Выдатна. Цяпер слухайце ўважліва…

      Другі нахіліўся над ложкам, і Даражок адчуў, як ён пахне. Ніякай серы.

      – Мяне завуць Назар Мінус, і я хачу прапанаваць вам адну справу.

      Частка чацьвертая

      Сьвіст

      39

      У адну з цудоўных красавіцкіх раніц 199… году, калі зімовае паліто раптам становіцца занадта цяжкім, а думкі – лёгкімі й заганнымі, студэнтка журфаку Іра Агіеўская пачула сьвіст. Гэты сьвіст, відавочна, быў прызначаны выключна для яе, бо йшоў аднекуль знутры яе сьвядомасьці й гучаў толькі ў ейнай, не пазбаўленай, дарэчы, ачараваньня, галаве. Спачатку ён быў ненавязьлівы, ціхі, Ірына нават падумаць не магла, у які кашмар гэта неўзабаве ператворыцца. Ужо назаўтра, варта было Ірыне прачнуцца, сьвіст загучаў удвая мацней, а ўвечары ёй ужо здавалася, што нехта нябачны штосэкунды насьвіствае ёй у самае вуха. Не, гэта было ня тое непрыемнае гудзеньне, на якое часам пакутуюць людзі з-за капрызаў ціску; гэта было сапраўднае жывое насьвістваньне, у меру фальшывае, ня вельмі мілагучнае – да болю знаёмы матыўчык, нешта такое з грамадзка-карыснага дзяцінства, музычная фраза, якая бадзёра пачыналася, крыху запавольвалася, абрывалася й тут жа гучала зноў. На трэці дзень сьвісту Ірына ўжо моршчылася, у яе разломвалася галава, яна патэлефанавала ў “Газэту № 13”, дзе праходзіла практыку, сказала, што блага пачуваецца й ня прыйдзе сёньня, і сьвіст набыў зласьлівую радасьць.

      Назаўтра яна зноў не пайшла на практыку; у пэўныя моманты ёй здавалася, што сьвіст становіцца цішэй, і тады яна замест адпачынку,