Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Інфанта і аднарог
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9



Скачать книгу

паверсе і цалавацца са сваім каханым з паралельнага класа. Лера Булатнікава і Карына Кляшторная ўпарта адмаўляліся хадзіць на заняткі фізічнай культуры. Усіх пастаянна хто-небудзь ганяў – ці я, ці сацыяльна-псіхалагічная служба. Практыканку Валю ў гэтае проціборства я нават не збіраўся падключаць, каб тая да часу не расчаравалася ў сваім прафесійным выбары. Бо што ў мяне, што ў сацыяльнага педагога з псіхолагам вынік атрымліваўся адным і тым самым: дзеці рабілі тое, што ім хацелася. Нават перад Днём настаўніка.

      Да маіх слоўных грымотаў і стукання кулаком па стале падапечныя на дзіва хутка прызвычаіліся, рэагуючы прыкладна гэтак жа, як на брэх прывязанага ланцуговага сабакі ў намордніку. Нездарма перад самымі вакацыямі я не здолеў сабраць ніводнага чалавека, каб звадзіць на прагляд баскетбольнай гульні, што было часткай плана выхаваўчай работы. Атрымлівалася, што седзячы на глядацкай трыбуне разам з Галінай Альгімонтаўнай Мятлікавай ды яе 9 «А» класам, я займаўся выхаваннем самога сябе. Нутро маё гарэла, нібы шахты Сайлент Хіла. Ніхто з 11 «А» не прыйшоў, хаця Аліса і Алёна на прамілы бог запэўнівалі, што будуць у палацы спорту пры любым надвор’і і нават прывядуць сяброў.

      Я млява назіраў за гульнёй і думаў, што сябры маіх адзінаццацікласніц знайшлі лепшы спосаб баўлення часу ў суботні вечар перад восеньскімі вакацыямі. Галя зноў, як і на пачатку навучальнага года, суцяшала мяне. Казала, што з цяперашнімі адзінаццатымі цяжка ўправіцца ў прынцыпе. Я не згаджаўся з ёй і ківаў галавой на «бэшак» і «вэшак», якія хаця і няпоўным складам, але сядзелі з боку ад нас. Маё ківанне заўважылі Кіра Краўзэ і Ніна Дарошка і адразу ж адарылі прыязнымі ўсмешкамі і зграбным памахваннем пальчыкамі. Я адказаў ім у такой самай манеры. – Бачыш, як цябе дзеўкі любяць, а ты ўсё журышся, – заўважыла Мятлікава.

      – Жорсткая, як смерць любоў, – не змог ўстрымацца ад цытаты я.

      Трыбуны прагнулі відовішчнай гульні.

      21

      Блаславіўшы практыкантку Валю на шчаслівае заканчэнне універсітэту, я сышоў на кароткія восеньскія вакацыі. Яны міналі ў клопатах. Давялося пачысціць Аўгіевы стайні і зганяць на дзянёк у сады Гесперыд. Аўгіевымі стайнямі я заўсёды называў школьныя сутарэнні, якія ўсёй мужчынскай настаўніцкай грамадой даводзілася рэгулярна вычышчаць ад размаітага хлуду. Пачатак тых вакацыяў не стаў выняткам з нашага супольнага гераічнага эпасу. Міроненка ў адрозненні ад іншых калег гэтай вобразнасцю не прасякся, але грэцкую прыказку выдаў: «Паціху-патроху кіслы вінаград стане салодкім, як мёд». Асабліва яна спадабалася нашым тэхработнікам, якія адразу ж зашапталіся пра фаўстпатроны пладова-выгаднага. Што да другога клопату, дык назву «Залатыя дулі Гесперыд» мусіла мець мая кніга, пра выданне якой і было дамоўлена пад заслону вакацыяў за 1662 з нечым грэцкія стадыі ад школы – у мясціне, дзе атланты і карыятыды трымалі на худых плячах тутэйшы аналаг вавілонскай бібліятэкі, а воды падземнай нядрэмнай рэчкі казыталі ім ногі.

      Зрэшты,