Название | Інфанта і аднарог |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Балахонаў |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2015 |
isbn | 978-985-562-150-9 |
Прыкметна павесялеўшы, вучні разгарнулі сшыткі і ўзялі ў рукі асадкі.
– Венская сістэма міжнародных адносін, якая ўсталявалася ў Еўропе неўзабаве пасля сканчэння Напалеонаўскіх войнаў, адной з сваіх мэтаў ставіла недапушчэнне рэвалюцыйных выбухаў. Удзельнікі Свяшчэннага Саюзу, а фактычна гэта былі тыя самыя дзяржавы, што ў канцы XVIII стагоддзя падзялілі нашу шматпакутную Рэч Паспалітую, у 1820 годзе падпісалі адмысловы дакумент, беручы на сябе права вайсковага ўмяшання ва ўнутраныя справы любой краіны, дзе б магла адбыцца…
Раптоўна пачуўся нягучны стук, і дзверы расчыніліся. На парозе стаяла Алеся Рыбанька. Я троху раззлаваўся, мяркуючы, што тая прыйшла проста падчас уроку клеіць разборкі за суботнія справы.
– Эрнест Скіргайлавіч, – запыхана гаварыла каляжанка, – вас тэрмінова выклікаюць да дырэктара.
«О-оў, ужо і адміністрацыі ўсе данесла, шпаркая дзеўка, далёка пойдзе», – роспачна падумаў я. Уголас жа заўважыў: – Але ў мяне ўрок. Вельмі важная тэма.
– Мне сказалі, каб я з вашымі вучнямі пасядзела, – з выбачальнай усмешкай прамовіла яна, і стала зразумела, што выклік да дырэктара ніяк нязвязаны з суботай.
– Добра. Патрэбныя схемы на дошцы, – сказаў я і перайшоў на шэпт. – А ў вас я прашу прабачэння за прыкры пазаўчорашні інцыдэнт і на знак прымірэння прашу прыняць невялічкі прэзент, які вы можаце забраць па сканчэнні ўрока з ніжняй шуфлядкі настаўніцкага стала.
Алеся зрабіла шырокія здзіўленыя вочы і, ледзь хаваючы радасць, прашаптала: – Што вы, што вы… Я ўжо і забыла пра тое. Мы ж педагогі. Нам таксама якая-ніякая разрадка патрабуецца. Але вашы прабачэнні прымаю з найвялікшай прыемнасцю. Вы мяне вельмі ўразілі.
Я адчуваў, што вучні назіралі за нашым перашэптваннем, і наўмысна павярнуўся, каб пераканацца ў гэтым. Пераважная частка прысутных сапраўды ўсміхалася, расстрэльваючы нас вачыма. Толькі Лера Булатнікава заставалася нязменна пахмурнай. А позірк Алісы Селязнёвай быў як бы непрытомным.
– Будзьце цацанькамі, – наказаў я дзецям і накіраваўся ў кабінет дырэктара, спрабуючы здагадацца, якая іншая прычына магла спарадзіць такую тэрміновасць ды яшчэ на першым уроку.
Да свайго неверагоднага здзіўлення я ўбачыў у дырэктаравым кабінеце вучняў 11 «А» класа, адсутнасць якіх мне кагадзе ніхто не здолеў растлумачыць. Колькі хлапцоў і дзяўчын стаялі ў панурым маўчанні, нізка апусціўшы галовы.
– Чаму вашы вучні, Эрнест Скіргайлавіч, не на ўроку? – сувора запытаўся Богут.
– Я толькі паспеў вызначыць іх адсутнасць і збіраўся на бліжэйшым перапынку ўсіх абтэлефанаваць, – адказаў я, адчуваючы, як імкліва высыхае сліна ў маім роце, а язык пачынае спатыкацца аб нёба, зубы, пломбы ды аб самога сябе. – А што здарылася?
– Надзвычайны выпадак. Аўтарытэт школы пастаўлены пад удар. Няхай яны вам самі ўсё раскажуць, – дырэктар кіўнуў на шкаляроў, якія на вачах станавіліся падобнымі да пабітых