Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Інфанта і аднарог
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9



Скачать книгу

скончылася, і самотная Алеся стала зачытваць спіс класаў і класных кіраўнікоў, называючы нумар кабінета, дзе мусіў адбыцца першы класны час. Мяне трэсла ад залішняй канцэнтрацыі словаў з коранем «клас». Але зусім неўзабаве прагучала запрашэнне, што тычылася мяне і тых дваццаці шасці чалавек, якія стаялі за маімі плячыма, наўрад ці думаючы пра будучыню. Мы зрабілі свой пачэсны круг вакол пляцоўкі і рушылі ў школу, дзе няспынна дзынькаў стандартны электрычны званок.

      Мы падняліся ў кабінет матэматыкі (клас жа мне дастаўся фізіка-матэматычны!), дзе я мусіў пагаманіць з дзецьмі на зададзеную тэму («Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь») і правесці падрыхтаваную мной віктарыну, а ўжо толькі тады брацца за рэкламаваныя перад лінейкай працоўныя моманты. Я глядзеў на сваіх вучняў і рукі мае (разам з сэрцам) калаціліся. Мне здавалася, што кожнае слова прамоўленае мною будзе ўважанае за фальшывае, падманлівае. Менавіта таму я не адважыўся агучваць дбала падрыхтаваны сцэнар з эпіграфам і пятнаццаткай пытанняў у стылі інтэлектуальнай карыды. Трэба было праз «не жадаю» прымусіць сябе. Але я не зрабіў гэтага, і вучні адчулі адну з маіх выразных слабінак. «Ну, што ж, як вы напэўна зразумелі, я ваш новы класны кіраўнік, – вымавіў я, і ў класе засвяцілася некалькі ўсмешак. – Што паробіш. Так атрымалася. Я віншую яшчэ раз усіх вас з надыходам новага навучальнага і апошняга вашага школьнага года. Хай ён станецца для вас хуткім, простым і шчодрым на добры плён, каб урэшце вы змаглі ўдала выбраць сваю жыццёвую дарогу і годна крочыць па ёй у будучыню». Мяне нямала здзівіла, што гэтыя пафасныя словы прамаўляліся зусім шчыра, без якога-небудзь унутранага панукання ці знушчэння над сабой. Тады мне было неўпрыцям, што прамаўляў не я, а мая адзінота, якая каторы ўжо раз стаяла на парозе чужой будучыні, не бачачы наперадзе ні новай зямлі, ні новага неба, ні тысячы дарог да шчасця для мяне асабіста…

      Апамятаўшыся ад раптоўнага наслання, я стаў кавалерыйскім наскокам вырашаць актуальныя праблемы, звязаныя з фармаваннем актыву класа і запаўненнем анкет, якія б мне дапамаглі пазней займацца бюракратычным віндсёрфінгам.

      Выбары класнага актыву сваёй безальтэрнатыўнасцю маглі паспаборнічаць з камуністычнымі. Старостай абралі Аксану Багуслаўскую. Віцэ-старосту абіраць не сталі, дамовіўшыся, што ў разе чаго Аксана сама прызначыць адказную асобу. Потым выбралі адказных за журнал (Лера Булатнікава і Карына Кляшторная), а следам і рэдкалегію, якую склалі Алёна Караблёва і Аліса Селязнёва. Аліса напрасілася сама. Але, як я зразумеў, зусім не дзеля любові да насценгазетнага мастацтва, а з прычыны асцярогі, што я прызначу яе на нешта больш пільнае. Але пасады на гэтым, хвала Алаху, скончыліся. І мне, спатнеламу, прыходзілася чакаць, калі ж вучні пісьмова адкажуць на дзіўны набор анкетных пытанняў. На збянтэжаныя позіркі дзяцей я паведамляў, што самыя дзіўныя анкеты будуць яшчэ наперадзе. «Не хацеў бы я пабачыць гэтага пераду», – пажартаваў Грыша Стахіевіч.

      8

      Наступным днём я імкнуўся быць з маім класам, як мага большую колькасць часу,