Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Інфанта і аднарог
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9



Скачать книгу

розных конкурсаў і алімпіяд. Адным словам, цуд, дый годзе!» – абгрунтавала яна для ўсёй творчай групы свой выбар. Ніхто і не пярэчыў. Я ж нарэшце змог спытаць Марыну Нарымунтаўну, як мне быць – Фігара тут, Фігара там – і вядоўцам, і класным кіраўніком? Яна ўдзяліла мне пятнаццаць секунд, за якія растлумачыла ўсё належнае, і пад яе блаславенне я хутка падаўся да сваіх дзетак.

      Народу каля школы станавілася шторазу болей. Раніца выдалася сонечнай, але не спякотнай. У гэтай яснай прахалодзе луналі воклічы дзяцей, іх родзічаў і старыя савецкія песні пра школьны тытанік. Мяне зноў пачало злёгку штарміць. Я ледзьве сабраў усе сілы, каб гучна звярнуцца да раз’яднаных групак маіх адзінаццацікласнікаў. Яны збольшага млява, але з усмешкамі сталі падыходзіць да мяне.

      – Слухаем уважліва класнага кіраўніка, – дапамагла мне Аксана Багуслаўская, звяртаючыся найперш да гаваркіх хлапцоў.

      – Слухаем, слухаем, – адказалі чамусьці не яны, а дзяўчаты на чале з Лерай Булатнікавай.

      – Дзеці мае, – ненавідзячы сябе самога за падабраны зваротак пачаў я, – зараз мы ідзем на баскетбольную пляцоўку і шыхтуемся ў колькі шэрагаў у тым месцы, дзе крэйдай на асфальце… – Ды ведаем мы. Так кожны год, – перабіў мяне вечны працмыга і нястомны праўдашукальнік Андрэй Дастаеўскі, пра якога ў гэтым сэнсе нельга было сказаць, што ён ні рыба, ні мяса.

      – Я гэта кажу для таго, – не робячы заўвагі, працягваў я, – каб вы ўсе былі там, а не боўталіся недзе з боку, калі да нас высокі госць глядзець будзе… – А што, высокі госць прыедзе? – спытала ўвішная Кася Вядзёркіна. – А ён сам малады?

      Клас засмяяўся. Я смех стрымаў і гаварыў далей.

      – Удакладняю, што перад пачаткам лінейкі мы з вамі будзем разам, а потым я сыду.

      – Што? Куды? Навошта? – загуў хор недаўмення.

      – Дык вы не будзеце нашым класным кіраўніком? – з пэўнай крыўдай спытала Алёна Караблёва.

      – Ай, Лена, якая ж ты… недасведчаная, – я пазнаў голас Алісы Селязнёвай, – Эрнест Скіргайлавіч вядзе ўрачыстасць, як і заўжды.

      – Блін, я і забыла, – сумелася і тут жа заўсміхалася Алёна.

      – Дзякуй, Аліса, што нагадала ўсім пра гэтую прыемную акалічнасць, – сказаў я. – Вось жа, я адвяду лінейку, а калі загучыць фінальная песня, я вярнуся да вас і мы пашыбуем у кабінет на класную гадзіну.

      – Ой, навошта нам тая класная гадзіна? – хлапеча-дзявочае шматгалоссе спрабавала спраўдзіць, ці хутка я схіляюся на ўмаўленні.

      – Класны час нам патрэбен, каб вырашыць процьму працоўных момантаў… Ну і я асабіста вас павіншаваць мушу ці не?

      Апошняе пытанне было выключна рытарычным. Дзіва, што нават заўзятыя смехары, накшталт Пеці Андропава, не дазволілі сабе колкіх жартачкаў.

      Калі мы рушылі на спортпляцоўку, Аксаніна мама не прамінула адзначыць жэстам, што ўсё добра, усё пад кантролем. Я адказаў ёй усмешкай. За маёй спінай дзеці перамаўлялі між сабою. Услухоўваючыся ў той слоўны гармідар, я пачуў, як Лера цікавілася ў Алісы: – Ты заўважыла,