Название | Быць хрысціянінам |
---|---|
Автор произведения | митрополит Антоний Сурожский |
Жанр | Религиоведение |
Серия | |
Издательство | Религиоведение |
Год выпуска | 0 |
isbn | 978-5-903898-32-9 |
Вось гэта – існасць Царквы ў асобе кожнага чалавека, па меры яго набліжэння да Хрыста, прылучэння да Хрыста, прыняцця Святога Духа, у гэтым розніца між вернікам – і нявернікам, чужым Царкве. Але «чужы» чалавек таксама з’яўляецца чалавекам у поўным сэнсе гэтага слова. Гэта чалавек, які, як сухія дровы, чакае моманту, калі іскра ўпадзе, і ён сам запаліцца. Ён не «абесчалавечаны» сваім нявер’ем, гэта чалавек, які яшчэ не знайшоў паўнаты жыцця. І нам, вернікам, нам, якія сустрэлі Бога і Хрыста, належыць ззяць такім святлом, праменіць такое святло – не абавязкова асляпляльнае – можа быць, што і святло маленькай свечкі, але якое змусіць тых, хто з намі сустракаецца, сказаць: «У гэтым чалавеку ёсць нешта, чаго раней я ні ў кога не сустракаў!».
Гэта – існасць Царквы, гэта – ейная сапраўдная прырода. Царква тады робіцца тым, чым яна па сутнасці ёсць: целам Хрыста, інакш кажучы, доўжаннем праз тысячагоддзі і вякі ўцялесненай прысутнасці Бога, плоццю Сына Божага, прапанаванай нам у таемствах, і прысутнасцю Святога Духа. Царква – аб'яўленне Хрыста, аб'яўленне Святога Духа, аб'яўленне вечнага жыцця. Царква – месца, дзе Бог і чалавек злучаныя, месца, дзе Бог можа сустрэць чужога да гэтага часу Яму чалавека; і сам цуд гэтай сустрэчы. Вось што такое Царква.
Пра таемствы
Зараз гаворка пойдзе пра таемствы Царквы: і для таго, каб зразумець іх значэнне, трэба паглыбіцца крыху больш, чым я гэта рабіў на мінулай гутарцы, у разуменне самой Царквы. Царква – гэта Богачалавечая супольнасць, дзе прысутнічае паўната Боства, таксама як паўната чалавецтва; разам з гэтым Царква з’яўляецца чалавечай супольнасцю на шляху да збаўлення. Гэта я хачу патлумачыць.
Боская прырода Царквы вызначаецца тым, што першы яе член – гэта Госпад наш Ісус Хрыстос і ў Ім прысутнічае ўся паўната Боства цялесна (Кал 2:9). Апроч гэтага, дзякуючы таму, што Хрыстос прысутнічае ў Царкве паўнатой Сваёй чалавецкасці і паўнатой Сваёй Боскасці, Царква з'яднаная неразлучна і з Богам Айцом, і са Святым Духам, Які пасланы ў яе і ёй у дзень Пяцідзесятніцы, і прысутнічае ў Царкве ў двух відах: з аднаго боку, дасканалая чалавечасць, якой мы яе бачым у Хрысце, з іншага боку – недасканалая чалавечасць, якую мы самі сабой ўяўляем як паасобку, так і ўсе разам.
Таму пра Царкву можна сказаць, што яна – Богачалавечая супольнасць, але чалавечы элемент ў ёй няпросты: з аднаго