Быць хрысціянінам. митрополит Антоний Сурожский

Читать онлайн.
Название Быць хрысціянінам
Автор произведения митрополит Антоний Сурожский
Жанр Религиоведение
Серия
Издательство Религиоведение
Год выпуска 0
isbn 978-5-903898-32-9



Скачать книгу

б нашай справе. Я слухаў з абурэннем, якое ўсё большала; калі ён скончыў сваю гутарку, я не вярнуўся на поле гульні, але паімчаўся дадому і папрасіў маці даць мне Евангелле, таму што мне хацелася асабіста пераканацца. Я памятаю свае словы да яе: «Я хачу праверыць, бо калі ў Евангеллі сказана тое, што гаворыць гэты святар, то я скончыў з Богам, скончыў з Хрыстом і выкіну свой хрысцільны крыжык». Перад тым, як чытаць, паколькі я быў хлопчык разумны, я ўзгадаў, як бацюшка казаў, што ёсць чатыры Евангеллі; з гэтага я зрабіў выснову, што адно павінна быць карацейшым за іншыя, і калі ўжо траціць час на чытанне Евангелля, то прачытаю самае кароткае. І тут я патрапіў у пастку – не да бацюшкі, а да Бога, таму што я пачаў чытаць Евангелле ад Марка, якое было прадугледжана для такіх хлопчыкаў, як я, дзікуноў. Я пачаў чытаць, і між першым і трэцім раздзелам, якія я чытаў марудна, бо нязвыклай для мяне была састарэлая мова нават рускага сінадальнага перакладу, раптам адчуў, што з таго боку стала, за якім я чытаю, стаіць жывы Хрыстос. Я Яго не ўбачыў, я не адчуў ніякага паху, не чуў нічога. Я адкінуўся на сваім крэсле, пераканаўся, што гэта не відзеж, не галюцынацыя, а цалкам простая пэўнасць, што Ён тут стаіць. І тады я падумаў: калі гэта так, то ўсё, што сказана пра Яго, напэўна, праўда; калі Ён памёр і зараз жывы, значыць, Ён – Той, пра Каго казаў айцец Сергій…

      Я пачаў чытаць Евангелле ўжо выбарна, і некалькі рэчаў тады мяне асабліва ўразілі. Я звыкся разглядаць жыццё як джунглі, кожны чалавек быў для мяне небяспекай, ворагам; каб выжыць у джунглях ранняй эміграцыі, трэба было скамянець, стаць цвёрдым, непранікальным. І раптам я бачу, што ў Евангеллі ад Мацьвея сказана: Бог загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над злымі і добрымі (гл. Мц 5:45). Я падумаў, калі Бог любіць добрых і злых, а я хачу быць з Богам, то павінен таксама пачаць любіць не толькі добрых, якія мяне любяць і добрыя да мяне, але і злых, якіх я так баюся і дагэтуль ненавідзеў. Я задумаўся над гэтым і пастанавіў: добра, што б людзі ні рабілі, я іх буду любіць дзеля таго, каб застацца з Хрыстом; хай яны мяне хоць варам абварваюць, я ўсё адно не адмоўлюся ад гэтае любові… На наступны дзень, калі я выйшаў на вуліцу, я глядзеў на натоўп людзей, які кіраваўся на вакзал (мы тады жылі за горадам), і думаў: Бог іх усіх стварыў, Ён усіх любіць, і я ўсіх буду любіць… Гэта было маё першае ўражанне. Да канца выявіць я гэта не магу, я магу толькі апісаць у такіх бедных словах тое, як гэта на мяне паўплывала, але перадаць, што адбылося ў маёй душы ад таго, што я раптам апынуўся самнасам з Хрыстом, я ніякім чынам не магу.

      Што ж гэта значыць? Гэта значыць, што вера, паводле слова Апостала, ёсць упэўненасць у нябачным (Яўр 11:1). Хрыста я не бачыў, але я Яго сустрэў, і абсалютна ўпэўнены ў гэтым і дасюль, амаль праз восемдзесят год, як я быў упэўнены тады.

      Але пасля мне давялося выяўляць сваю веру, перадаваць яе. І праз шмат гадоў мне патрапілася кніга святога Макарыя Егіпецкага, дзе ён робіць адрозненне між досведам веры і выяўленнем яго ў словах. Ён гаворыць: уявіце сабе, што цёмнай ноччу вы лежыцё ў чоўне, які нясе рака ці