Название | Быць хрысціянінам |
---|---|
Автор произведения | митрополит Антоний Сурожский |
Жанр | Религиоведение |
Серия | |
Издательство | Религиоведение |
Год выпуска | 0 |
isbn | 978-5-903898-32-9 |
Вось што, як мне здаецца, у простых словах і ў маштабе звычайнага простага жыцця, значыць быць хрысціянінам у сучасным свеце.
Пра царкву
Адзін істотны момант хрысціянства – тое, што Сам Хрыстос нічога не напісаў. Евангелле, якое мы маем, гэта памяць Царквы, памяць самых блізкіх вучняў Хрыста аб тым, што яны перажылі, чаму навучыліся падчас стасункаў з Ім; але Сам Хрыстос не пакінуў пасля Сябе кнігі, як пакідалі шматлікія іншыя настаўнікі. Што ж Ён пасля Сябе пакінуў? Ці ведаем мы з пэўнасцю, што Ён казаў, чаму навучаў, якім быў Ягоны вобраз? Так, ведаем, і нашмат больш пэўна, чым калі б у нас была кніга, у якую мы «ўчытвалі» б тое, што нам хочацца ў ёй пабачыць, як мы пастаянна робім, чытаючы творы розных пісьменнікаў: мы бачым сябе ў іх і ўспрымаем кнігу толькі ў меру свайго разумення. Хрыстос не пакінуў кнігі, але пакінуў жывую супольнасць, якая называецца Царквой і якая Яго асабіста ведае.
Я кажу «ведае», а не толькі «ведала», бо з веку ў век усе тыя, хто стаў вернікам, гэта людзі, якія так ці інакш сустрэліся з Хрыстом, і яны могуць паўтарыць словы аднаго з Пасланняў апостала Яна: «Пра тое, што мы чулі […], што бачылі на свае вочы, што і разглядалі, і што краналі рукі нашыя […], абвяшчаем вам (1 Ян 1:1-3); мы гаворым пра тое, што для нас абсалютна несумненная рэчаіснасць у межах нашага досведу. Гэта з веку ў век здараецца з незлічоным мноствам людзей. І трэба памятаць, што Царква – не проста супольнасць людзей, аб’яднаных, як гаворыцца ў Катэхізісе, догматамі, царкоўнай іерархіяй і таемствамі. Вядома, што ўсё гэта ёсць у Царкве і з’яўляецца як бы ейным складнікам, але ёсць у Царквы і іншы стрыжань – сустрэча, сустрэча сам-насам з Хрыстом. Гэтая сустрэча можа ўзрушыць альбо можа адбыцца спакваля, ледзь прыкметна, але яна заўжды мае здзейсніцца, каб чалавек мог сказаць: «Я – вернік».
Але тут ёсць момант, які мне здаецца вельмі істотным. Вера як досвед сустрэчы з Богам – невыяўная. Перадаць тое, што адбылося, немагчыма; чалавечай мовай можна выказаць толькі тое, што ўласціва мове, нашаму ўспрыняццю. Я вам распавяду шчыра, хоць, можа, недарэчы, што са мною здарылася, і потым перайду да пытання пра тое, як вера можа