Название | Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925) |
---|---|
Автор произведения | Гіпаліт Корвін-Мілеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785006545892 |
18
Але гэтыя грошы нешта значылі, калі ўлічваць тагачасную каштоўнасць грошай і звычай шкадаваць пасаг дочкам для дабра дынастыі. Чатыры панны Нясялоўскія, кармазынкі (пазней Хортынгава, Кашыцава і Рэйтанава), якія каля 1850 г. кружылі галавы віленскай моладзі, мелі па 100 000 злотых (15 000 руб). Калі на маёй памяці пачалі казаць «не шэсць злотых і дваццаць грошаў», а 1 рубель, панны страшэнна патаннелі на шлюбнай біржы.
19
Першы раз Гёранёны згадваюцца ў 1386 годзе як «Гаштольдэндорф». – Л. Л.
20
Bili się na zajeździe ryskim z Moskalami, Których przywiódł jenerał ruski Wojniłowicz I łotr, przyjaciel jego, pan Wołk z Ługomowicz; Pamiętacie, jak Wołka wzięliśmy w niewolę, Jak chcieliśmy go wieszać na belce w stodole, Iż był tyran dla chłopstwa a sługa Moskali; Ale się chłopi głupi nad nim zlitowali! У перакладзе Браніслава Тарашкевіча: …. змагаліся там з маскалямі, каторых расейскі прывёў генарал Вайніловіч і, злодзей, прыяцель ягоны пан Воўк з Лугамовіч. Ці помніце, як мы забралі Ваўка да няволі і як ужо вешаць хацелі на бэльцы ў стадолі, што быў ён слугой маскалём, мужыкам жа тыранам; сяляне ж, дурныя, ўзялі й злітавалісь над панам! – Л. Л.
21
Пані Ева была прапраўнучкай Гарабурды па прамой лініі, пасла Стэфана Баторыя пры цары Івана IV, якому Аляксей Талстой даручыў вельмі прыгожую ролю ў сваёй знакамітай драме «Смерць Івана Жахлівага».
22
Вінцэнт дэ Поль (1581—1660) – французскі каталіцкі святар, пакутнік. – Л. Л.
23
Праз 70 гадоў у Лазане, дзе жыла ўжо 100-гадовая княжна, яна распавядала мне пра майго бацьку як пра найлепшага свайго танцора. Калі-нікалі яна ўжо пачынала трызніць, і тады ў маёй асобе бачыла майго бацьку.
24
Цудоўная пісьменніка і даследчыца гісторыі роднага краю з Іўя Алена Смалянічэнка, пісала: «Нядаўна я прачытала кнігу Францішка Багушэвіча „Творы“ (Мінск: мастацкая літаратура, 1991). Адзін з раздзелаў кнігі змяшчае перапіску Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам (1836—1903) […]. Ян Карловіч прапанаваў Францішку Багушэвічу стварыць слоўнік беларускай мовы. З пісьма Яну Карловічу (1891, Вільня): „Ці праўда, што граф на Геранёнах ахвяраваў на слоўнік 10 тысяч? Калі гэта праўда, дык ужо сапраўды няма нічога на свеце немагчымага“ (Граф на Геранёнах – так Ф. Багушэвіч называе ўладальніка геранёнскага маёнтка Аскара Корвін-Мілеўскага). У іншых пісьмах да Яна Карловіча гаворка ідзе пра рукапісы графа як аўтара шэрагу лібрэта да опер Станіслава Манюшкі […]: „Ідэал, або Новыя каштоўнасці“, „Карманьёл, або Французы любяць