Название | Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925) |
---|---|
Автор произведения | Гіпаліт Корвін-Мілеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785006545892 |
38
У 1855 г. памёр цар Мікалай І, Расія атрымала ганебную паразу ў Крымскай вайне. Сітуацыя, у якой у 1855 г. быў каранаваны новы цар Аляксандр II, адназначна дыктавала неабходнасць рэформаў і лібералізацыі рэжыму. Улады на той момант не мелі праграмы пераўтварэнняў, але «польскае пытанне» непазбежна адразу апынулася ў цэнтры іх увагі. Імператар французаў Напалеон III дэклараваў сабе як абаронца правоў нацыянальнасцей. – Л. Л.
39
Першая маніфестацыя ў Вільні адбылася 20 траўня 1861 г. Пасля яе пратэсны рух пракаціўся па ўсёй гістарычнай Літве: арганізоўваліся паніхіды па загінуўшых у Варшаве, хросныя хады, адзін з якіх у Коўні прайшоў па мосце цераз Нёман і сімвалізаваў унію Літвы і Польшчы. У жніўні 1861 г. у Вільні пасля службы ў касцёле і спеваў гімнаў, каля 5 000 чалавек – шляхты, гараджан і сялян – прайшлі па горадзе ў знак «сардэчнага збліжэння», падчас мірнай маніфестацыі на Пагулянцы рускае войска па камандзе Назімава ўжыло зброю, загінула 11 чалавек. – Л. Л.
40
У чэрвені 1863 года генерал-губернатар Мураўёў забараніў жанчынам нашэнне жалобы нават па страчаных мужах, братах і бацьках. – Л. Л.
41
Раман Станіслаў Дмоўскі (1864—1939), польскі палітычны дзеяч, публіцыст. Дмоўскі распрацаваў асновы нацыянальна-дзяржаўнай арганізацыі Другой Рэчы Паспалітай на падставе канцэпцыі інкарпарацыі і выступаў супраць федэратыўнай канцэпцыі Пілсудскага. У 1923 міністр замежных спраў. Пасля прыходу да ўлады Пілсудскага ў 1926 г. стварыў апазіцыйны «Лагер Вялікай Польшчы», які ў 1933 г. быў забаронены. Сярод іншага, Дмоўскі пісаў пра фатальную ролю «польскага пытання» для гісторыі Рускай Імперыі: далучэнне земляў Рэчы Паспалітай да Імперыі зрабіла немагчымым нармальнае палітычнае развіццё гэтай краіны: «Колькі разоў Расія ўступала на шлях разумных памяркоўных рэформаў і ў часы Аляксандра I, і ў часы Аляксандра II, альбо ў перыяд станаўлення Думы, і кожны раз сыходзіла з гэтага шляху. Галоўнай прычынай было „польскае пытанне“, а дакладней небяспека, што палякі выкарыстаюць палітычныя правы дзеля ўмацавання ўласных пазіцый і падрыву рускай дзяржаўнасці… Трэба было выбіраць паміж эвалюцыйным і рэвалюцыйным