Название | Размова з люстэркам |
---|---|
Автор произведения | Коллектив авторов |
Жанр | |
Серия | Сучасная беларуская лiтаратура |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn | 978-985-19-7363-3 |
Міхась маўчаў, слухаў і як бы не слухаў, сваё не адпускала.
– Ой, што ж гэта я пра сябе? У цябе ж, мабыць, таксама гора, калі ў касцёл прыйшоў. Што здарылася, браток?
Міхась пракаўтнуў нейкі горкі камяк, прамовіў глуха:
– З онкадыспансера іду. Рак у мяне знайшлі.
– Такі мацак, і рак? – здзівіўся мужчына. – Ото й праўду кажуць: не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе!
Міхась, не саромеючыся, расказаў незнаёмаму пра візіт да анколага.
– Ты малады, павінен адужаць гэтую немач! – горача загаварыў мужчына. – Не запускай толькі хваробу, даверся хірургам, а потым ужо з божай дапамогай… Ды родныя каб былі побач. Жанаты?
Міхась кіўнуў галавой і з нейкай надзеяй зірнуў на субяседніка.
– Гэта добра, што сям’я ў цябе. У родным гурце, брат, усё лягчэй перажываецца. У мяне ёсцека тут сябар, таксама ў касцёле пазнаёміліся. Бабыль бабылём пражыў, усё жыццё, мабыць, толькі пра сябе й думаў. А як гора напаткала, дык не было з кім і падзяліцца. Якіх толькі споведзяў не пачуў я на гэтай лаўцы! І ты гавары, калі трэба выгаварыцца, не саромейся.
Колькі яны прасядзелі на лаўцы, невядома. Сонца ўжо схавалася недзе за суседнімі шматпавярховікамі, і дыхаць стала лягчэй. Ці гэта прыйшоў нейкі спакой? Кузьма, як назваў сябе мужчына, расказаў Міхасю мо з дзясятак гісторый пра цудоўнае вылечванне хворых на анкалогію. Людзі з чацвёртай стадыяй ачунялі, дык Міхасю, можна сказаць, пашанцавала, калі так рана выявілі хваробу.
– Ну што, брат, заходзь потым пасля аперацыі ў касцёл, я тут ледзь не кожны дзень бываю. Ці да мяне дадому, бачыш, на другім паверсе мой балкон у кветках? А хочаш, я цябе буду адведваць у бальніцы? У пенсіянераў, ведаеш, часу шмат. Толькі не вешай нос! А я вось пайду ды марожанага сабе і жонцы прыкуплю.
І ён паклыпаў да бліжэйшага ларка. Міхась падахвоціўся пайсці разам, купіў тры ўпакоўкі. Працягнуў дзве і пажартаваў:
– Гэта вам, Кузьма, за псіхалагічную дапамогу!
Чалавек і праўда яму дапамог. Прыйшоў спакой ці, хутчэй, разуменне: што ёсць, тое ёсць, цяпер трэба з гэтым жыць. І не адчайвацца.
Вырашыў патэлефанаваць жонцы. Марылька зараз амаль увесь час на лецішчы: чым добрая