Душа твая светлая. Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Душа твая светлая
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7292-6



Скачать книгу

і пастаяннага клопату. Тым не менш некаторыя гатункі архідэй вучоным удалося адаптаваць да еўрапейскіх кліматычных умоў. Шырока распаўсюджаны, у тым ліку і ў нас, у Беларусі, венерын чаравічак. Ёсць такая легенда…

      – Даруйце велікадушна, – няёмячыся, перапыніла яго завучаны, спецыяльна напрацаваны для журналістаў аповед Наталля. – Усё вельмі цікава, але я пра гэта ўжо ведаю. Перад сустрэчаю з вамі я сёе-тое пачытала. А мне хацелася б, каб вы расказалі менавіта пра свае доследы, пра тое, чым, якімі асаблівасцямі вызначаецца ваша аранжарэя.

      Цяпер ужо сумеўся Дзядзюля. Звычайна яго паэтычна-натхнёны, а па сутнасці банальны аповед выпадковыя журналісты ўспрымалі на ўра, а гэтая, ці бачыш ты, падрыхтавалася і настроена на сур’ёзную размову. Кашлянуўшы ў кулак і зрабіўшы невялічкую паўзу, Васіль Пятровіч перайшоў да канкрэтных спраў, да таго, чым ён шчыльна займаўся апошнія гады. І гэта аказалася цікавым не толькі для журналісткі, але і для яго самога. Бадай, упершыню ён уголас агучваў зробленае, падсумоўваў вынікі сваёй карпатлівай даследчыцкай працы.

      Наталля з разуменнем слухала яго аповед, задавала пытанні, якія сведчылі, што яна не такі ўжо і дылетант, як яна сказала пра сябе на самым пачатку. Пад канец размовы Дзядзюля нават выказаў ёй камплімент:

      – Вы парадавалі мяне дасведчанасцю. Адкуль гэта ў вас?

      – Проста я люблю кветкі. У мяне дома іх шмат розных, у тым ліку і адна архідэя.

      – І якая ж?

      – Фаленопсіс.

      – О, гэта адна з маіх любімых архідэй.

      – Яе яшчэ называюць архідэя-матылёк. Калі яна зацвітае, ад яе нельга адарваць вачэй.

      І толькі цяпер ён звярнуў увагу на твар жанчыны. У ім было нешта ад цыганскага, паўднёваазіяцкага аблічча. Асабліва заварожвалі вочы – цёмна-аксамітныя, глыбокія, дзікавата-цікаўныя. І голас… Дзядзюля са здзіўленнем адчуў, што гэты грудны, мяккі, здавалася, таксама нейкі аксамітны голас адгукаецца ў ягоных грудзях хвалюючым рэхам.

      Развітваўся ён з Наталляй, не хаваючы сваёй сімпатыі:

      – Вось, калі ласка, мая візітоўка. Калі ўзнікнуць якія пытанні – званіце.

      Наталля ўзамен падала яму сваю візітоўку:

      – Дзякуй за пазнавальнае інтэрв’ю. Думаю, што гэта будзе цікава і нашым чытачам.

      2

      Праз тыдзень Наталля пазваніла.

      – Васіль Пятровіч, я падрыхтавала матэрыял, хачу, каб вы яго пачыталі. А раптам пракралася якая недакладнасць.

      – Зраблю гэта з задавальненнем. Прыходзьце… Наталля…

      Вымавіў гэтае імя і адчуў, як нешта цёплае, хвалюючае разлілося ў грудзях. Дзіўна: пасля балючага, складанага разводу, калі жонка абвінаваціла яго ва ўсіх смяротных грахах, а найперш у тым, што ён, няўдачнік, не змог забяспечыць ёй прыстойнае жыццё, і выставіла яго з кватэры з адным чамаданам, ён даў сабе слова больш ніколі не звязвацца з жанчынамі. Ад іх у яго адны непрыемнасці. Ён, відаць, і сапраўды няўдачнік. Пасада навуковага супрацоўніка ніколі не была грашовай. Але ён любіць сваю справу і гатовы прападаць