Название | Чароўная скарбніца |
---|---|
Автор произведения | Людмила Рублевская |
Жанр | |
Серия | Сучасная беларуская лiтаратура |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn | 978-985-19-7348-0 |
– А хто ж гэта прыехаў?! – гучаў голас Улады.
Зялёнка расплюшчыла адно вока і здранцвела: калматыя істоты елі шчокі дзяўчынкі! Іх доўгія ружовыя языкі аблізвалі твар Улады, як эскімо.
– Прэч! – крыкнула Зялёнка, выйшла з-за спіны Вухуціка і рушыла ў атаку на страшэнных чорных пачвар.
Яна сама ад сябе не чакала такой смеласці – адважыцца ратаваць Уладу! Гледзячы на бясстрашную паненку, следам паспяшаліся на дапамогу Вухуцік, Рудаш, Мінола і Сінька.
– Бяжы, Улада, мы іх затрымаем! – крыкнулі вухуцяне.
Але дзяўчынка не пабегла, яна нечакана рассмяялася і падхапіла страшных істот на рукі.
Яны зноў прадэманстравалі свае гучныя, звонкія галасы і заматлялі ў паветры лапамі.
Утрымліваючы пачвар, Улада прысела і запыталася:
– Вы спалохаліся? Не бойцеся, гэта мае сабачкі Кітка і Кася.
– Яны елі цябе, як эскімо! Яны харчуюцца людзьмі? – лапатала Зялёнка.
– Не елі, а проста аблізвалі, бо былі вельмі рады сустрэчы! Зараз я адпушчу іх, але вы не бойцеся, калі яны і вас крыху павітаюць! – адказала гаспадыня і паставіла сабачак на траву.
Тыя кінуліся да Вухуціка і Рудаша, якія стаялі бліжэй. Хлопчыкам пашанцавала першымі паспытаць несуцішную радасць знаёмства. Яны весела рассмяяліся, бо шурпатыя языкі сабачак казыталі іх шчокі і насы. Дзяўчынкі больш не баяліся і таксама дазволілі сабакам выказаць эмоцыі.
Яшчэ колькі хвілін – і дзеці-вухуцяне каталіся на сабачках! Нават зрабілі некалькі заездаў навыперадкі па газоне. Рудашу вельмі спадабалася, як звяркі выконваюць каманду «дай лапу!».
– Вось гэта цудоўныя істоты! – гладзячы Кітку і Касю, хваліла Сінька.
З-за дома выйшлі людзі.
– Цац! – папераджальна прашаптаў Вухуцік, і іншапланетныя дзеці, знерухомеўшы, паваліліся там, дзе стаялі.
Сабачкі здзіўлена пазіралі на іх і пацешна круцілі галовамі, разглядаючы толькі што жвавых і рухавых новых сяброў, – ніяк не маглі ўцяміць, што з імі адбылося. Кітка паспрабавала носам дапамагчы Вухуціку падняцца, Кася патузала за руку Мінолу. Безвынікова.
Прыйшлі бацькі Улады, гэта іх заўважыў Вухуцік і даў сакрэтную каманду.
– Новыя цацкі? Хто падарыў? – запыталася мама, падымаючы з травы Рудаша.
– Ніхто не падарыў, яны ў мяне гасцююць, а потым дадому вернуцца, – адказала Улада.
– І мы ў дзяцінстве цацкамі мяняліся! Цікава было! – узгадаў тата, па-свойму зразумеўшы адказ.
Мама падняла ўсіх вухуцян і пасадзіла на плеценае крэсла. Паставіўшы перад дачкой талерку з суніцамі, бацькі селі побач. Пацікавіліся, як у яе прайшоў дзень, расказалі, як выдатна выступілі на выставе іх гадаванцы, якія ўзнагароды атрымалі.
– Усё як у нас, вухуцян! – прашаптала Мінола. – Тата з мамай прыносяць нешта смачнае, сядзім, размаўляем.
– Нешта я па сваёй матулі засумавала! – ціха ўсхліпнула Сінька.
– І я! – дадала Зялёнка.
– Дык вяртайцеся дадому! – прапанаваў Рудаш.
– Не,