Хабар. Андрэй Сідарэйка

Читать онлайн.
Название Хабар
Автор произведения Андрэй Сідарэйка
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 978-985-581-593-9



Скачать книгу

ён увесь урок бібікі біў і лічыў варон. Словам, уся навука яму ў адно вуха залятала, а праз іншае вылятала.

      Мама засмяялася, а я працягнуў:

      – А Сямёнаў, як атрымаў «здавальняюча» па літаратуры, кіпеў нібы вада ў гаршку. Сідараў, якога выклікалі на ўроку гісторыі, стаў белым як папера.

      – Вось як, – усміхнулася маці. – Добра, вастраслоў, ідзі на кухню, там цябе чакае абед.

      Пасля перакусу, які сёння мне падаўся на адзін зуб, я паўгадзіны абрываў тэлефон лепшаму сябру Ягору. Потым забег да таварыша па лесвічнай пляцоўцы Колькі. З ім мы бітую гадзіну гулялі ў камп’ютарныя гульні. Потым, на ноч гледзячы, я вярнуўся дадому.

      – Ты не забыўся, што ў цябе заўтра кантрольная па матэматыцы? – запыталася ў мяне маці.

      – Я яе адной левай!

      – Але вам задалі шмат, трэба ж рыхтавацца! – не адступала мама.

      – Заданне не воўк, у лес не збяжыць, – парыраваў я.

      – Але ўжо позна. Калі ты атрымаеш дрэнную адзнаку, то «выдатна» за чвэрць ніяк не выйдзе.

      – І тады на выхадных мы ў цырк не пойдзем, – дадаў бацька. – Памятай: я сваіх слоў на вецер не кідаю. А вось зняць стружку, задаць перуноў, паказаць, дзе ракі зімуюць, я магу.

      Калі пачуў такое ад бацькі, мяне як ветрам з кухні здзьмула. Я хутка сеў за стол і разгарнуў сшытак па матэматыцы.

      Што ні кажы, а сіла слова ў бацькоў велізарная!

      Недапісау…

      Іранеска

      Журналіст раённай газеты Пятроў прыехаў у калгас, дзе сустрэў механізатара Сідарава.

      – Не ўсё вы, Мікалай Іванавіч, напісалі, – пачаў герой. – Не расказалі, чаму я перадавіком стаў. У той час у Яшкіным трактары матор сапсаваўся. Тры дні на рамонце стаяў. А мне старшыня загадаў працаваць за дваiх, больш не было каму. Вось пра такую маю адказнасць, прафесіяналізм і сумленне трэба напісаць! Каб усе ведалі, што Сідараў Уладзімір Пятровіч гатовы працаваць за некалькіх чалавек адразу!

      У наступны раз Пятроў наведваў адно прадпрыемства горада. Там ён сустрэў знаёмага перадавіка Сёмачкіна.

      – Я ваш артыкул захоўваю, – прамовіў перадавік. – Над ложкам у рамцы вісіць. Усім матэрыял падабаецца. Але чаму вы не распавялі маю гісторыю больш падрабязна?

      Пятроў папярхнуўся ад такой заявы.

      – Ведаеце, чаму я перадавіком стаў? – таемна спытаў Сёмачкін. – Дырэктар на сходзе паабяцаў: «Хто перавыканае план, таму будзе прэмія – пуцёўка на Канары». Я і пастараўся, але адпачынак мне так і не далі. Вось пра такую даверлівую душу Сёмачкіна Паўла Аляксандравіча і трэба было напісаць!

      Трэцім разам журналіст зазірнуў у раённы аддзел надзвычайных сітуацый. У калідоры яму сустрэўся выратавальнік Петушкоў – таксама адзін з герояў газеты.

      – Цікавы матэрыял атрымаўся, – пахваліў Пятрова мужчына. – Але не ўсё вы напісалі. Ведаеце, чаму я выратавальнікам стаў? Ды таму, што ў дзяцінстве любіў усім дапамагаць. Ката з дрэва дастаць – калі ласка; залезці на самы вільчык даху, каб антэну замацаваць, – толькі пакліч. Вось і трэба было напісаць: з малых гадоў Петушкоў Артур Міканоравіч трэніраваў спрытнасць, вынослівасць, загартоўваў арганізм. А назву даць «Нялёгкае